МІНСК, 15 жні — Sputnik. Заробкі педагогаў і лекараў да канца бягучага года давядуць да сярэдняга паказчыка ў 800 рублёў, заявіў журналістам у аўторак віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко.
Віцэ-прэм'ер і кіраўнік Мінадукацыі Ігар Карпенка абмеркавалі ў аўторак з прэзідэнтам рэспублікі Аляксандрам Лукашэнкам пытанні развіцця сферы адукацыі. Акрамя звязаных з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй пытанняў паднялі на абмеркаванні і тэму заробкаў бюджэтнікаў у сацыяльнай сферы.
"Заробак педагога, як і зарплата лекара, павінна быць годнай — і задачу прэзідэнт паставіў. Яна павінна быць выканана і ў гэтым, і ў наступным годзе. У гэтым годзе ў нас плануецца 800 рублёў у сярэднім па галіне", — сказаў Жарко.
Ён таксама ўдакладніў, што дадзенага ўзроўню ў рэспубліцы плануецца дасягнуць да канца бягучага года. "У наступным годзе зарплата павінна быць вышэй", — прыводзіць БелТА словы віцэ-прэм'ера.
У цэлым па рэспубліцы да канца гэтага года прэзідэнт патрабуе падняць узровень сярэдняй зарплаты да тысячы рублёў (500 долараў ЗША ў эквіваленце). Па Мінску ж патрабуюць больш істотнага яго павелічэння — да 700 долараў.