На беларускія дарогі ў бліжэйшыя гады трэба вылучыць амаль $3 млрд

© Sputnik / Игорь Агеенко / Перайсці ў медыябанкДарожныя работы, архіўнае фота
Дарожныя работы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзяржаўная праграма па развіццю аўтамабільных дарог Беларусі апублікаваная ў аўторак.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Фінансаванне ў памеры больш за 5,6 мільярда беларускіх рублёў неабходна вылучыць на развіццё аўтадарог Беларусі ў 2017-2020 гады, адпаведная інфармацыя апублікаваная ў Дзяржпраграме па развіцці дарог.

Беларусь прыняла праграму развіцця дарог да 2020 года: у дакуменце акрэслены аб'ёмы і крыніцы фінансавання развіцця аўтамагістраляў і іншыя важныя моманты, якія тычацца гэтай тэмы.

Так, на перыяд з 2017 па 2020 год для развіцця як рэспубліканскіх, так і мясцовых дарог неабходна больш за 5,6 мільярда рублёў у цэнах на пачатак бягучага года. Па тагачасным курсе гэта каля трох мільярдаў долараў.

"Недастатковае фінансаванне вядзе да пагаршэння транспартна-эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог, што аказвае непасрэдны ўплыў на сацыяльна-эканамічныя аспекты развіцця эканомікі, валавы нацыянальны прадукт, узровень коштаў, даходы дзяржаўнага бюджэту і ступень занятасці насельніцтва", — пазначана ў Дзяржпраграме.

Фінансаванне для развіцця дарог будзе выдзелена як з бюджэту, так і за кошт крэдытаў, інвестпраграм і іншых спосабаў. Аднак аб'ёмы фінансавання могуць і змяніць — у залежнасці ад патрэбаў і магчымасцяў рэспубліканскіх і мясцовых уладаў.

Як паказана ў праграме, у ходзе 2017-2020 гадоў плануецца рэканструкцыя часткі існуючых аўтамагістраляў і стварэнне новых.

Стужка навiн
0