23:35 18 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Беларуская АЭС у Астраўцы

Энергаблокі Астравецкай АЭС могуць вытрымаць цунамі

© Sputnik / Виктор Толочко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1020

Сістэмы бяспекі ў выпадку аварыі забяспечваюць астуджэнне расплаўленага паліва і прадухіляюць яго трапленне ў навакольнае асяроддзе.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Без ўводу ў эксплуатацыю АЭС Беларусь не ў стане будзе выканаць дамоўленасці, заключаныя ў рамках Парыжскага пагаднення, якое прадугледжвае зніжэнне выкідаў у атмасферу.

Як будуецца Беларуская АЭС у Астраўцы
© Sputnik/ Виктор Толочко, Александр Шурмелев

"Чым менш часу да ўводу ў эксплуатацыю беларускай АЭС, тым больш увагі да пытанняў экалагічнасці гэтага тыпу энергіі. Пераход да зялёнай энергетыкі — адзін з найважнейшых крокаў на шляху выканання парыжскага пагаднення", — распавёў Віталь Малішэўскі, намеснік галоўнага інжынера па інжынернай падтрымцы беларускай АЭС на канферэнцыі Energy EXPO.

Атамнымі электрастанцыямі вырабляецца каля 17% энергіі, эксперты мяркуюць, што да 2050 года гэтая лічба дасягне 25%.

"Урок Фукусімы паказаў памылкі, дапушчаныя ў будаўніцтве АЭС. Сучасныя расійскія энэргаблокі пакалення 3 плюс выконваюць патрабаванні па бяспецы", — распавёў сябра праўлення Венгерскай Асацыяцыі Электратэхніка Жолт Харфаш.

Ён адзначыў гарантаваны тэрмін службы энергаблокаў 60 гадоў, такі тып энергаблока здольны супрацьстаяць цунамі, паводкам і падзенню самалёта. У энергаблоку задзейнічаны сістэмы бяспекі, здольныя астудзіць расплаўленае паліва ў выпадку аварыі і прадухіліць яго трапленне ў навакольнае асяроддзе. Такі тып энергаблока з лютага гэтага года працуе на Новаворонежскай АЭС.

У Еўропе ў стадыі будаўніцтва знаходзіцца шэсць рэактараў, Хафраш лічыць, што гэта з'яўляецца пацвярджэннем немагчымасці дасягнуць вызначаных задач па абароне клімату без ядзернай энергетыкі.

Тэги:
АЭС, Астравец, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы