12:23 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
3910

У 2018 годзе таксама з’явяцца памятныя манеты ў серыях "Святло вачыма дзяцей" і "Алімпійскія гульні 2018 года".

МІНСК, 28 сне — Sputnik. У 2018 годзе Нацыянальны банк Беларусі плануе выпусціць у абарот манеты, прысвечаныя знамянальным датам, людзям і архітэктурным помнікам. Аб гэтым Sputnik паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў рэгулятара.

Так, стала традыцыяй выпускаць памятныя манеты, прысвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадскае аб'яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны". У 2018 годзе такой птушкай абраны чорнагаловы шчыгол. Памятная манета "Чорнагаловы шчыгол" стане 12-й у серыі памятных манет "Птушка года". У працяг серыі "Кітайскі каляндар" у 2018 годзе будзе выпушчана памятная манета "Год Свінні".

Вялікай папулярнасцю карыстаецца серыя "Помнікі архітэктуры Беларусі". У дадзенай серыі плануецца выпуск памятных манет "Сафійскі Сабор у Полацку", прысвечаных помніку архітэктуры XI-XVIII стагоддзяў. Для адлюстравання тэматыкі нацыянальнага дойлідства банк адкрывае серыю памятных манет "Архітэктурная спадчына Беларусі" з выявамі помнікаў архітэктуры.

У 2018 годзе таксама з'явяцца серыі "Свет вачыма дзяцей" і "Алімпійскія гульні 2018 года".

Тэги:
деньги, архитектура, монеты, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы