03:05 23 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Кашалёк з грашыма

Беларускія айцішнікі у сакавіку сталі багацей на 740 долараў

© Sputnik / Виктор Толочко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Па-ранейшаму самымі высокааплатнымі ў Беларусі сферамі застаюцца IT і пасажырскі паветраны транспарт.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Сярэдні заробак у IT-сферы ў сакавіку вырас практычна на паўтары тысячы рублёў, прадэманстраваўшы самы значны рост сярод усіх галін, сведчаць дадзеныя Белстата.

Урад планаваў давесці сярэдні заробак па Беларусі да 1 красавіка на ўзровень у тысячу рублёў, аднак рэалізаваць гэта не атрымалася: хоць сярэднія даходы і падняліся, "бруднымі" у сакавіку яны склалі толькі 926,8 рублі.

Па-ранейшаму самымі высокааплатнымі ў Беларусі сферамі застаюцца IT (5092,5 рублі) і пасажырскі паветраны транспарт (2265 рублёў). Прычым, высокія тэхналогіі прыраслі ў мінулым месяцы найбольш адчувальна — амаль на паўтары тысячы рублёў, або каля 740 долараў.

У пасажырскім паветраным транспарце прырост склаў каля 158,6 рублі, у грузавым паветраным — 309,6 рублі.

Менш за ўсё ў рэспубліцы зарабляюць у сярэднім работнікі цырульняў і салонаў прыгажосці — усяго 464 рублі ў месяц, прырост склаў каля 60 рублёў за месяц. У сферы культуры даходы — 524,4 рублі (прырост — 30,1 рублі), а сацработнікі — 536,3 рублі (прырост — 27,6 рублі).

Самы высокі заробак ў сакавіку — у жыхароў сталіцы (1364,9 рублі). Менш за ўсё сярэдні даход у Віцебскай вобласці — 764,8 рублі.

Галоўныя тэмы