16:21 14 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.08
Мінскі метрапалітэн, станцыя Якуба Коласа

Больш за 10 мільёнаў долараў выдаткуюць на новыя цягнікі для мінскага метро

© Sputnik / Виктор Толочко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
4120

На закупку электрацягнікоў плануецца выдаткаваць рэшткі сродкаў інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Сродкі інавацыйнага фонду сталіцы ў памеры больш за 20 мільёнаў рублёў накіруюць на куплю электрацягнікоў для мінскага метро, адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарсавет.

Сталічныя дэпутаты вызначылі даходы і выдаткі інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама на гэты год: папоўніць яго плануецца больш чым на 107 мільёнаў рублёў, з іх выдаткаваць — толькі 41 мільён.

Сродкі, што засталіся ў фондзе на пачатак года — больш за 20 мільёнаў рублёў —  будуць перададзены мінскаму метрапалітэну — на закупку новых электрацягнікоў. Якія цягнікі будуць закуплены, у рашэнні не ўдакладняецца.

Сярод планаў па выкарыстанні інавацыйнага фонду Мінска на гэты год — і міжбюджэтны трансферт: сталіца перавядзе ў рэспубліканскі фонд больш 66,3 мільёна рублёў.

Таксама сталічныя дэпутаты вырашылі вылучыць дадатковыя сродкі з бюджэту на падрыхтоўку да Еўрапейскіх гульняў-2019.

Тэги:
Метро, Мінскі гарадскі савет дэпутатаў, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы