08:12 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Чамадан з доларамі, архіўнае фота

Стала вядома, колькі зарабіў самы багаты мінчанін

© Pixabay
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
3310

Зрабіць справаздачу аб даходах, атрыманых у мінулым годзе, у падатковай інспекцыі вырашылі амаль 12 тысяч мінчан.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Самы вялікі даход, зафіксаваны ў пададзенай за 2017 год дэкларацыі, склаў 58,9 мільёна беларускіх рублёў, паведаміла намеснік начальніка ІМПЗ па Мінску Вольга Кішко.

Колькі мінчан заплацяць падаходны падатак

Паводле яе слоў, згодна з вынікамі апрацоўкі пададзенай дэкларацыі, жыхару Цэнтральнага раёна Мінска неабходна заплаціць у бюджэт 7 мільёнаў беларускіх рублёў у выглядзе падаходнага падатку.

Разам з гэтым падатковыя дэкларацыі на выплату падаходнага падатку з фізічных асоб падалі ў гэтым годзе амаль 11,7 тысячы жыхароў беларускай сталіцы.

"Па выніках пераразліку прадстаўленых дэкларацый 7,8 тысячы грамадзян прад'яўлены да выплаты падаходны падатак у памеры 36,4 мільёна рублёў, 330 грамадзянам падаходны падатак у суме 993 тысячы рублёў вярнулі ў сувязі з прадастаўленнем падатковых вылікаў", — цытуе Вольгу Кішко БелТА.

У Беларусі штогод увесну праходзіць падача дэкларацый. Падаткам абкладаецца даход, атрыманы з-за мяжы, прыбытак ад продажу на працягу года двух і больш машын. Калі за апошнія пяць гадоў было прададзена больш за адзін аб'ект нерухомасці або ўчастак, таксама будзе налічаны падатак.

Падатковыя дэкларацыі мусяць падаваць беларусы, якія выйгралі грошы ў інтэрнэт-казіно альбо гуляючы ў покер і іншыя азартныя гульні анлайн.

Хто плаціць больш за ўсіх

У мінулым годзе беларускі IT-бізнесмен Віктар Пракапеня прызнаўся, што заплаціў за 2016 год больша за ўсіх у краіне падаходнага падатку.

"Сёння ў Міністэрстве па падатках і зборах сказалі, што я па 2016 годзе, як і па многіх іншых гадах, нумар адзін у краіне па падаходным падатку", — напісаў бізнесмен у Facebook.

У лісце ад МПЗ гаворыцца, што беларускі бізнесмен на працягу некалькіх гадоў з'яўляецца лідарам сярод падаткаплацельшчыкаў у краіне.

Цікава, што за 2015 год самым вялікім задэклараваным даходам ў Мінску была сума ў 60,3 мільярды рублёў (недамінаваных — Sputnik), якая змешчана ў дэкларацыі вясной 2016 года.

Тады сума прад'яўленага да выплаты падаходнага падатку склала 124,3 мільярды беларускіх рублёў, што склала каля 5,8 мільёна долараў па курсе на 4 сакавіка 2016 года.

Тэги:
Падаткі, Міністэрства па падатках і зборах РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы