14:25 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Адкрыццё выставы Белагра 2018

Верхавая прагулка, юшка і робат ад МТЗ: навошта ехаць на "Белагра"

© Sputnik / Елена Васильева
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Прафесіяналы аграсферы на выставу прыязджаюць, каб заключаць кантракты, а простыя беларусы могуць зазірнуць за ўражаннямі і шашлыком.

Нават калі з аграпрамысловай сферай вас звязвае толькі паход у бакалейны або малочны аддзел крамы, вы знойдзеце чым заняцца на выставе "Белагра". І нават прыдумаеце, чым заняць дзяцей. Карэспандэнт Sputnik Алена Васільева пабывала на выставе, пакаштавала юшку з Любанскіх карпаў, ацаніла ільняны хлеб віцебскага камбіната і высветліла, чым яшчэ багатая беларуская зямля і аграрная сфера.

Инсталляция молочного завода
© Sputnik / Елена Васильева
Інсталяцыя малочнага завода

Анжаліка Агурбаш спявала ўжо традыцыйную для "Белагра" песню "Белая Русь", Аляксандр Саладуха абяцаў, што "наперадзе ў нас сотні гадоў", а вакол у сотнях павільёнаў прапаноўвалі пакаштаваць беларускія сокі, купіць тушонку, разгледзець камбайны або паслухаць выступы мясцовых калектываў. Выстава "Белагра" адкрывалася пад Мінскам.

Открытие выставки Белагро-2018
© Sputnik / Елена Васильева
Адкрыццё выставы "Белагра 2018"

"Тут можна ўбачыць справаздачу аб тым, што зрабілі нашы прамыслоўцы, навукоўцы, аграрыі. Акрамя беларускіх кампаній дваццаць дзевяць дзяржаў выказалі жаданне прадэманстраваць, якія дасягненні ў аграпрамысловай сферы ёсць у іх краінах", — адзначыў на адкрыцці намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы і пажадаў паспяховых кантрактаў удзельнікам выставы.

Помимо белорусских компаний двадцать девять государств участвуют в выставке
© Sputnik / Елена Васильева
Акрамя беларускіх кампаній дваццаць дзевяць дзяржаў удзельнічаюць у выставе

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка нагадаў, што Беларусь не толькі накарміла саму сябе, але і наладзіла экспарт прадуктаў харчавання. Эфектыўнасць працы ў параўнанні з савецкім часам вырасла ў пяць разоў, адзначыў ён, і гэта ў тым ліку заслуга вучоных.

Верность традициям - то, что отличает белорусский агропром
© Sputnik / Елена Васильева
Вернасць традыцыям - тое, што вызначае беларускі аграпрам

"Наша трыяда — Мінсельгасхарч, Мінпрам і Акадэмія навук — кожны год працуе над развіццём новых тэхналогій. Мы гатовыя сваю тэхніку адаптаваць да ўмоў іншых краін", — адзначыў ён.

Зубр в костюме тореадора - экзотика на Белагро
© Sputnik / Елена Васильева
Зубр у касцюме тарэадора - экзотыка на "Белагра"

У мінулым годзе на экспарт адправілі тэхнікі агульным коштам амаль у 16 ​​мільярдаў долараў, нагадаў Сямашка.

В бассейне плещется белорусская форель
© Sputnik / Елена Васильева
У басейне плёскаецца беларуская фарэль

У рамках урачыстага адкрыцця спікерам прапанавалі пакаштаваць вырашчаны аграрыямі хлеб, і яны разам з іншымі гасцямі адправіліся заключаць кантракты і здабываць уражанні.

Ад каровы да норкі

Самая папулярная частка выставы — агляд дасягненняў племянной жывёлагадоўлі. Па-простаму — выстава коней, кароў, авечак, птушкі і нават норак. Асабліва шмат у гэтай частцы выставы дзяцей, тым больш што ў гэтым годзе ім надаюць асаблівую ўвагу —  можна не толькі сфатаграфавацца з канём, але і пракаціцца на ім.

Для детей на Белагро в этом году много интересного
© Sputnik / Елена Васильева
Для дзяцей на "Белагра" ў гэтым годзе шмат цікавага

У басейне плёскаецца беларуская фарэль — профільныя інстытуты распрацавалі спецыяльны корм, каб яна мела чырвоны колер.

Белорусские институты разработали специальный корм, чтобы форель имела красный цвет
© Sputnik / Елена Васильева
Беларускія інстытуты распрацавалі спецыяльны корм, каб фарэль мела чырвоны колер

Але яшчэ больш, чым жывёлы, увагу аматараў зрабіць сэлфі прыцягнуў робат ад МТЗ.

Робот от МТЗ
© Sputnik / Елена Васильева
Робат "Беларус" ад МТЗ

Інстытут пладаводства прадставіў клубніцы. У Беларусі шаснаццаць гатункаў гэтай ягады, на вывядзенне новага гатунку трэба каля двух гадоў. Прычым у адрозненне ад замежных нашы гатункі створаны спецыяльна для мясцовага клімату. На стэндзе распавялі, што беларускія клубніцы добра транспартуюцца і, зразумела, маюць такі смак, што адарваць ад стэнда з клубніцамі можа хіба што зялёны вінаград ад Аляксандра Саладухі.

В Беларуси выведено шестнадцать сортов клубники
© Sputnik / Елена Васильева
У Беларусі выведзена шаснаццаць гатункаў клубніц

"Улад, зараджай "Вінаград"!" — загадаў музыкант падчас выступу, і госці ажывіліся.

Не толькі паглядзець, але

і пакаштаваць

Яшчэ адна любімая забаўка заўсёднікаў Белагра — дэгустацыя прадукцыі. Пакаштаваць можна самыя розныя прадукты, ад варэння да хлеба.

Дегустация варенья
© Sputnik / Елена Васильева
Дэгустацыя варэння

Віцебскі хлебакамбінат ганарыцца сваёй навінкай — хлебам з арэхамі і сухафруктамі, які ў Мінску пакуль не знайсці. А ў Віцебску, нягледзячы на ​​даволі высокі кошт, пакупнікі налятаюць на навінку.

Дегустация хлебушка на Белагро
© Sputnik / Елена Васильева
Дэгустацыя хлебушка на "Белагра"

А на стэндзе Аршанскага мясакамбінату самы папулярны прадукт — савецкая тушонка. Пакупніку прапануюць каўбасы з індычкі і іншыя вынаходствы, але кліент больш актыўна бярэ прадукт, які выклікае гастранамічную настальгію.

Работа из теста Мироздание
Sputnik
Праца з цеста "Сусвет"

Тут жа размясціўся "Чырвоны харчавік", які на сваім стэндзе дэманструе, што зефір не толькі не шкодзіць фігуры, але можа яе ўпрыгожыць — прадпрыемства зрабіла сукенку для манекена ў выглядзе мноства зефірак.

Белорусская роза - мечта ботаника
© Sputnik / Елена Васильева
Беларуская ружа - мара батаніка

Выстава будзе доўжыцца да 7 чэрвеня, так што ў вас яшчэ ёсць час убачыць і пакаштаваць усё самастойна.

Тэги:
выстава, "Белагра 2018", Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы