23:44 12 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Будаўніцтва БелАЭС

Машынную залу другога энергаблока пачалі абсталяваць на БелАЭС

© Sputnik / Виктор Толочко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
710

Усё абсталяванне, па словах расійскіх спецыялістаў, перад мантажом прайшло ўваходны кантроль.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Пачаліся работы па абсталяванні машыннай залы другога энергаблока Беларускай АЭС, паведамілі Sputnik у дзяржкарпарацыі "Расатам".

Спецыялісты прыступілі да зборкі турбаагрэгата - пачалі з мантажу апор падшыпнікаў і карпусоў цыліндраў нізкага ціску. Турбаагрэгат складаецца з паравой турбіны і электрагенератара, які яна прыводзіць у дзеянне.

"Мантаж апор падшыпнікаў і карпусоў ЦНД - гэта старт работ па ўстаноўцы асноўнага абсталявання машзала энергаблока. Усё абсталяванне прайшло ўваходны кантроль", - адзначылі ў карпарацыі.

У бліжэйшы час пачнецца ўстаноўка яшчэ аднаго механізму турбаагрэгата - стартара. Элементы турбіны выраблены на расійскім прадпрыемстве "Сілавыя машыны".

БелАЭС будуецца каля беларускага горада Астравец па тыпавым расійскім праекце, які адказвае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Першы энергаблок станцыі плануецца запусціць у сакавіку наступнага года, другі - годам пазней.

Тэги:
Астравец, Беларусь, БелАЭС

Галоўныя тэмы