17:27 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Пытанне адмены роўмінгу Беларусь і Расія плануюць вырашыць у 2019-м

Пытанне адмены роўмінгу Беларусь і Расія плануюць вырашыць у 2019-м

© Sputnik / Владимир Песня
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Таксама перспектыва адмены роўмінгу абмяркоўваецца і ў рамках "пяцёркі" - краін Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

МІНСК, 10 сне - Sputnik. Беларусь і Расія вырашаць пытанне адмены роўмінгу паміж краінамі ў наступным годзе, заявіў намеснік кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы Расіі (ФАС) Анатоль Галамолзін.

"Па выніках нарады ў пачатку снежня 2018 года з удзелам антыманапольных ведамстваў і міністэрстваў сувязі, а таксама аператараў сувязі нашых краін, мы дамовіліся, што у 2019 годзе пытанне адмены роўмінгу ў саюзнай дзяржаве Беларусь - Расія павінна быць вырашана", - паведаміў Галамолзін у інтэрв'ю РІА "Новости".

Ён адзначыў, што роўмінгавае пытанне можа аказаць станоўчы ўплыў не толькі на працу сотавых аператараў, але і на эканоміку дзвюх краін. Па словах прадстаўніка ФАС, адмена роўмінгу - важная задача ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага грамадства.

Галамолзін дадаў, што работа па пытаннях роўмінгу вядзецца не толькі ў СД, але і паміж краінамі-удзельнікамі ЕАЭС. Для гэтага неабходна адпаведнае пагадненне.

Адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй абмяркоўвалася яшчэ ў мінулым годзе на Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы. Абодва бакі падтрымалі ініцыятыву. Увесну гэтага года дзяржсакратар СД Рыгор Рапота адзначыў, што ў гэтым пытанні адбываюцца станоўчыя зрухі, аднак падкрэсліў, што хуткага рашэння па адмене роўмінгу чакаць не варта.

Тэги:
Расія, Беларусь, роўмінг

Галоўныя тэмы