Лукашэнка папрасіў урад даць справаздачу па экспарце

© Photo : Пресс-служба президента РБЛукашэнка папрасіў урад даць справаздачу па экспарце
Лукашэнка папрасіў урад даць справаздачу па экспарце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нарада па актуальных пытаннях эканомікі праходзіць па ініцыятыве ўрада.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папрасіў урад распавесці пра сітуацыю з экспартам, адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў на нарадзе ў аўторак.

Новыя раёны. Астравец - Sputnik Беларусь
Указ: Астравец стаў аб'ектам Усебеларускай маладзёжнай будоўлі

Беларускі лідар сабраў у аўторак нараду па актуальных пытаннях эканомікі. Праходзіць мерапрыемства, як адзначыў Лукашэнка, па ініцыятыве ўрада.

"Хацелася б пачуць ад прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў, якая сітуацыя ў нас з экспартам. Натуральна, найважнейшае пытанне - валавы ўнутраны прадукт. Які ў нас рух у гэтым кірунку? Афіцыйную статыстыку я ведаю. На што мы ў выніку такой дынамікі выйдзем на канец года, з якімі паказчыкамі? Але экспарт мяне хвалюе больш за ўсё", - заявіў Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.

Як растлумачыў прэзідэнт, экспарт - гэта паступленні валюты ў краіну, "без якой нам вельмі складана існаваць, ды і эканоміцы развівацца таксама".

Нагадаем, што напярэдадні прэзідэнт прыняў рашэнне ўскласці персанальную адказнасць за забеспячэнне эканамічнага росту Беларусі пераважна за кошт экспарту на прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса.

Згодна з указам №483, які змяшчае асноўныя параметры развіцця сацыяльнай і эканамічнай сфер рэспублікі, у 2019 годзе беларускі ўрад павінен забяспечыць рост ВУП на 4%, экспарту - на 5,4%, а рэальных наяўных даходаў беларусаў - на 3,4%.

Стужка навiн
0