13:22 25 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.42
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Мінімальны заробак за май індэксаваць не будуць, паколькі індэкс спажывецкіх коштаў не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да студзеня гэтага года.

МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Мінімальны заробак і даходы насельніцтва за май індэксавацца не будуць, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

У Мінпрацы патлумачылі, што індэксацыя праводзіцца, калі індэкс спажывецкіх коштаў перавышае 5-працэнтны парог з моманту апошняй індэксацыі. Такая праводзілася ў студзені. З тых часоў, па ацэнцы спецыялістаў ведамства, неабходнага для індэксацыі росту не адбылося.

Паводле звестак Белстата, індэкс спажывецкіх коштаў за май да красавіка склаў 100,3%.

Мінімальны заробак быў устаноўлены 1 студзеня 2019 года ў памеры 330 рублёў.

Разам з тым, заробкі бюджэтнікаў і стыпендыі за май былі праіндэксаваныя, паколькі яны залежаць ад памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый.

Тэги:
Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, заробак

Галоўныя тэмы