Перамовы аб пераходзе Расіі і Беларусі на адзіную валюту ўжо вядуцца

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкСтаршыня Цэнтрабанка Расіі Эльвіра Набіуліна
Старшыня Цэнтрабанка Расіі Эльвіра Набіуліна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пра тое, каб распаўсюдзіць гэтую валюту на іншыя краіны, гаворка пакуль не ідзе.

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Перамовы Беларусі з Расійскай Федэрацыяй аб пераходзе на адзіную валюту ўжо вядуцца, заявіла на прэс-канферэнцыі ў пятніцу кіраўнік Цэнтральнага банка Расіі Эльвіра Набіуліна, паведамляе РІА "Новости".

Старшыня Цэнтрабанка РФ пацвердзіла, што перамовы аб пераходзе на адзіную валюту ўжо ідуць, але знаходзяцца "на вельмі пачатковай стадыі".

Набіуліна таксама ўдакладніла, што аб тым, "каб распаўсюджваць гэта на іншыя краіны", размова на дадзены момант не ідзе.

Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, у прыватнасці, прадугледжвае паэтапнае ўвядзенне адзінай грашовай адзінкі (валюты) з адначасовым стварэннем адзінага эмісійнага цэнтра.

Стужка навiн
0