20:55 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
ААТ БелАЗ

Вытворчасць БелАЗаў хочуць наладзіць у Расіі

© Sputnik / Виктор Толочко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
910

Буйныя праекты па вытворчасці спецтэхнікі ў суседняй краіне ўжо рэалізуюць "Амкадор" і Мінскі аўтазавод.

МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Распрацоўваецца пілотны праект па будаўніцтве завода кар'ерных самазвалаў БелАЗ у РФ, пра гэта ў панядзелак паведаміў дзяржаўны сакратар саюза Расіі і Беларусі Рыгор Рапота.

Падчас пасяджэння 56-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Рапота адзначыў, што прамысловая палітыка дзвюх дзяржаў рэалізуецца, у прыватнасці, на аснове буйных сумесных вытворчасцяў.

"Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі і Мінэканомікі Беларусі прапрацоўваюць пілотны праект па вытворчасці на расійскай тэрыторыі кар'ерных самазвалаў ААТ "БелАЗ", - распавёў дзяржсакратар.

Паводле яго слоў, з расійскага боку ўдзельнікам праекту могуць стаць яраслаўскае ААТ "Аўтадызель" і піцерская кампанія "Сілавыя машыны".

Рапота дадаў, што лічыць перспектыўнымі праекты, якія рэалізуюцца беларускім холдынгам "Амкадор" у Бранскай вобласці і ў Карэліі, а таксама сумесны праект з МАЗам па стварэнні аўтамабіляў на газаматорным паліве ў Чэлябінскай вобласці.

БелАЗ - адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў кар'ернай тэхнікі, галаўное прадпрыемства размешчана ў горадзе Жодзіна. У мінулым годзе холдынг пабудаваў рэкордную колькасць самазвалаў вялікай грузападымальнасці. Прадукцыя БелАЗа экспартуецца ў больш як 50 краін свету, значная частка паставак прыходзіцца на Расію.

Тэги:
БелАЗ, Расія

Галоўныя тэмы