08:01 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Беларускіх тавараў у IKEA стане ў два разы больш

Беларускіх тавараў у IKEA стане ў два разы больш

© Sputnik / Евгений Одиноков
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Шведскі канцэрн, зацікаўлены ў супрацоўніцтве з беларускімі вытворцамі, прыняў стратэгію Go Belarus, і мае намер нарасціць імпарт тавараў з Беларусі да 200 мільёнаў еўра.

МІНСК, 15 ліп - Sputnik. Шведская кампанія IKEA, якая спецыялізуецца на продажы мэблі і тавараў для дома, плануе ў бліжэйшы год у два разы павялічыць закупкі ў Беларусі, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык.

"Шчыльна развіваецца ў апошні час узаемадзеянне паміж Беларуссю і канцэрнам IKEA. Ён нават прыняў стратэгію Go Belarus і збіраецца ўдвая павялічыць закупкі ў нашай краіне", - цытуе Мірончыка агенцтва БелТА.

Па словах дыпламата, калі гэтыя планы атрымаецца рэалізаваць, то Беларусь зможа экспартаваць для рэалізацыі ў магазінах IKEA беларускай прадукцыі прыкладна на 200 мільёнаў еўра. Гэта сур'ёзная лічба, падкрэсліў Мірончык.

Раней у красавіку Мірончык выкладваў у сацсетках фота з гадзннікам з крамы IKEA з надпісам Made in Belarus на абароце. Тады ж пасольства паведаміла, што IKEA плануе стварыць у Беларусі "хаб па вытворчасці будзільнікаў", якім будзе займацца кампанія "Луч". Акрамя таго, беларускія прадпрыемствы вырабляюць каля 30% усяго аб'ёму фанеры для мэблі IKEA, можна сустрэць у крамах шведскага брэнда і беларускі тэкстыль.

Падчас сустрэчы з журналістамі ў панядзелак падчас штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Мірончык таксама ацаніў як паспяховае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Швецыі.

Інтэнсіўнаму развіццю адносін, у тым ліку эканамічных, паспрыяў, па словах дыпламата, той факт, што беларускія прадстаўніцтвы працуюць ва ўсіх краінах Паўночнай Еўропы.

"Я вельмі задаволены дынамікай двухбаковага гандлю з Нарвегіяй і Швецыяй. У нас пазітыўная дынаміка экспартных паставак", - падкрэсліў Мірончык.

Галоўныя тэмы