21:38 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
На Форуме рэгіёнаў падпішуць камерцыйныя кантракты на 120 млн долараў

На Форуме рэгіёнаў падпішуць камерцыйныя кантракты на 120 млн долараў

CC0 / Pixabay
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

У мінулым годзе на аналагічным форуме ў Магілёве беларускія і расійскія бізнесмены падпісалі кантракты на суму крыху больш за 90 мільёнаў долараў.

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ, 17 ліп - Sputnik. На цяперашнім Форуме рэгіёнаў будзе падпісана больш камерцыйных кантрактаў, чым у мінулым годзе, сказаў кіраўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яго слоў, на Форум рэгіёнаў у паўночную сталіцу Расіі прыехала эліта беларускага бізнесу, якая адлюстроўвае ўвесь зрэз нацыянальнай эканомікі.

"Да падпісання гатовыя камерцыйныя кантракты на суму каля 8 мільярдаў расійскіх рублёў. У эквіваленце гэта крыху больш чым 120 мільёнаў долараў", - удакладніў кіраўнік БелГПП.

Пры гэтым ён канстатаваў, што дамінуючая роля адводзіцца галіне нафтахіміі. Але ёсць і праекты ў сферы машынабудавання, напрыклад, праект з "БелАЗ" на 50 мільёнаў долараў.

На думку Уладзіміра Улаховіча, гэта прамы інструмент сумеснай падтрымкі экспарту на рынкі трэціх краін.

"Магчыма, гэта заклік, каб мы знайшлі ў саюзным бюджэце магчымасць кампенсаваць працэнтную стаўку банкам, якія выдаюць экспартныя крэдыты", - выказаў меркаванне ён.

Пры гэтым спікер лічыць, што туды не трэба закладваць вялікія выдаткі, але менавіта ў гэтым выпадку "саюзны бізнэс" адчуе, што такое "саюзная падтрымка".

Уладзімір Улаховіч нагадаў, што ў мінулым годзе ў Магілёве на Форуме рэгіёнаў у рамках Дзелавога савета былі падпісаны камерцыйныя кантракты на агульную суму ў 95 мільёнаў долараў. "Цяпер у нас 120 мільёнаў долараў. Тое, што мы падпісваем на Дзелавым савеце, - гэта ўсяго толькі частка, а па Форуму будзе іншая лічба", - упэўнены кіраўнік БелГПП.

Тэги:
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Галоўныя тэмы