Намалот збожжа ў Беларусі пераваліў за 6 мільёнаў тон

© Sputnik / Максим БогдановичНамалот збожжа ў Беларусі пераваліў за 6 мільёнаў тон
Намалот збожжа ў Беларусі пераваліў за 6 мільёнаў тон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аграрыям засталося ўбраць ураджай усяго на 10% палёў, па намалоце збожжа нязменна лідзіруе Мінская вобласць.

МІНСК, 19 жні - Sputnik. Ураджай збожжа ў Беларусі пераваліў за 6 мільёнаў тон, аграрыі ўбралі амаль 90% збожжа з палёў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў час нарады аб развіцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці, 14 жніўня 2019 года - Sputnik Беларусь
Радыё
Лукашэнка пра захоўванне збожжавых: у лепшым выпадку будзе "кіслаццё"

У панядзелак раніцай стала вядома, што збожжавыя і зернебабовыя культуры сабраны амаль на 2 мільёнах гектараў, а гэта амаль 90% ад усяго "пірага". У сярэднім ураджайнасць склала 31,6 цэнтнера з гектара.

Характэрна, што больш за ўсё збожжа намалацілі ў Мінскай вобласці - амаль 1,6 мільёнаў тон, збор ураджаю дасягнуў адзнакі ў 92,5%.

У Брэсцкай вобласці засталося ўбраць менш за 1% плошчаў (намалочана 1,2 мільёна тон збожжа), у Гродзенскай вобласці дасягнулі адзнакі ў 97%, (1,16 мільёна тон збожжа). Што датычыцца Гомельскай вобласці, то тут убраны з 88,5% збожжавых і зернебабовых культур (сабрана 626,2 тысячы тон збожжа), у Магілёўскай вобласці падобныя паказчыкі - 85,8% плошчаў і 684,2 тысячы тон.

У бітве за ўраджай у адстаючых Віцебская вобласць, дзе аграрыі ўбралі 71,1% палёў. Затое ўраджайнасць тут вышэй - 760,9 тысячы тон.

Стужка навiн
0