09:05 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Некаторыя паштовыя паслугі падаражэюць з 28 жніўня

Некаторыя паштовыя паслугі падаражэюць з 28 жніўня

© Sputnik
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Павышэнне тарыфаў закране фізічных асоб, для іх вырасце кошт перасылкі лістоў, паштовых картак і бандэроляў па Беларусі.

МІНСК, 19 жні - Sputnik. Некаторыя паштовыя паслугі падаражэюць у Беларусі з 28 жніўня, адпаведная пастанова МАРГ афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце пазначана, што з 28 жніўня тарыфы павысяцца для фізічных асоб і закрануць толькі адпраўленні па Беларусі. Кошт міжнародных паштовых адпраўленняў пакуль застанецца нязменным.

Згодна з новымі тарыфамі, за перасылку паштовай карткі, ліста або бандэролі масай да 20 грамаў прыйдзецца заплаціць 54 капейкі замест 48. Кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 грамаў масы ліста або бандэролі будуць каштаваць пяць капеек.

Раней паведамлялася, што з 28 жніўня "Белтэлекам" павысіць тарыфы на тэлефонную сувязь. Кошт званкоў у стацыянарнай сеткі ў сярэднім вырасце на 8,4%.

Тэги:
Цэны і кошты, Беларусь, РУП "Белпошта"

Галоўныя тэмы