02:25 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
У Беларусі спрошчаны парадак аказання спонсарскай дапамогі сельгасарганізацыям

У Беларусі спрошчаны парадак аказання спонсарскай дапамогі сельгасарганізацыям

© Sputnik / Виталий Тимкив
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
710

Указам прэзідэнта прадугледжана спрашчэнне парадку аказання спонсарскай дапамогі сельгасарганізацыям з няўстойлівым фінансавым становішчам.

МІНСК, 3 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні падпісаў Указ №323, якім уносяцца змяненні ва Указ №347 "Аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы", паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Гэтым дакументам прадугледжваецца спрашчэнне парадку аказання спонсарскай дапамогі сяльгасарганізацыям, якія маюць няўстойлівае фінансавае становішча.

"У сваю чаргу арганізацыі-інвестары атрымаюць магчымасць уключаць выдаткі на развіццё сяльгасвытворчасці ў склад пазарэалізацыйных выдаткаў", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Указ накіраваны на стварэнне спрыяльных умоў для прыцягнення інвестыцый у аграрную сферу. Гэта павінна спрыяць рэалізацыі адпаведных мер па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый.

Чытайце таксама:

Тэги:
Указ, Аляксандр Лукашэнка, Сельская гаспадарка, Беларусь

Галоўныя тэмы