03:12 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Праца прадпрыемства Беларуськалій

Беларуськалій скароціць выпуск угнаенняў, але не больш чым на 30%

© Sputnik / Егор Еремов
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
700

Кампанія паведаміла аб планах скараціць выпуск угнаенняў да канца бягучага года не больш чым на 30%.

МІНСК, 5 вер - Sputnik. Зніжэнне аб'ёмаў найбуйнейшага вытворцы і экспарцёра калійных угнаенняў чакаецца з прычыны рамонтных работ у бліжэйшыя 3-4 месяцы, піша БелТА са спасылкай на гендырэктара "Беларуськалія" Івана Галаватага.

У чацвер прайшла канферэнцыя "Argus. Мінеральныя ўгнаенні - 2019. Вытворчасць, гандаль і лагістыка ў краінах СНД і Балтыі".

Размаўляючы з журналістамі, гендырэктар "Беларуськалія" ўдакладніў, што на сённяшні дзень прадпрыемства не плануе нарошчваць вытворчасць, а для забеспячэння стабільнай працы будзе дастаткова 80-працэнтнай загрузкі. Паводле яго слоў, максімальны попыт рацыянальна было б забяспечваць падчас пасяўных кампаній у асобных рэгіёнах.

На трэцім рудаўпраўленні "Беларуськалія" праходзяць рамонтныя работы пад'ёмнай машыны ствала №4 і тэхналагічных секцый. Плануецца, што адбудзецца паслядоўнае прыпыненне двух тэхналагічных ліній чацвёртага рудаўпраўлення. Капрамонт на трэцім рудаўпраўленні запланаваны на верасень, на чацвёртым - на кастрычнік, працы на другім рудаўпраўленні запланаваны на канец кастрычніка - пачатак лістапада.

За 60 гадоў працы ААТ "Беларуськалій" вырабіў каля 350 мільёнаў тон калійных угнаенняў.

Тэги:
ААТ "Беларуськалій", Беларусь

Галоўныя тэмы