Першая дзяржкарпарацыя можа з'явіцца ў Беларусі

© PixabayПадпісанне дакумента, архіўнае фота
Падпісанне дакумента, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дакумент аб яе стварэнні на базе прадпрыемстваў Дзяржаўнага камітэта па маёмасці зараз знаходзіцца на ўзгадненні.

МІНСК, 9 вер - Sputnik. Першая дзяржаўная карпарацыя можа з'явіцца ў Беларусі на базе прадпрыемстваў Дзяржкамітэта па маёмасці і шэрагу банкаў, распавёў у эфіры тэлеканала СТБ першы намеснік старшыні камітэта Аляксей Васільеў. Ён адзначыў, што цяпер пастаўлена задача па падзеле функцый дзяржавы як уласніка і як рэгулятара.

"Дзяржкаммаёмасцю прынята рашэнне на базе нашых прадпрыемстваў і шэрагу банкаў стварыць дзяржкарпарацыю. Дакумент падрыхтаваны і знаходзіцца на ўзгадненні. Спадзяюся, што ў бліжэйшы час мы выйдзем на завяршальны этап. Калі такое ўдасца, то, думаю, прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці можна згрупаваць па такім жа прынцыпе", - растлумачыў Аляксей Васільеў.

Таксама спікер закрануў тэму развіцця сістэмы карпаратыўнага кіравання ў Беларусі, адзначыўшы, што ўжо шмат чаго ўдалося дамагчыся. У прыклад ён прывёў ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Белаўтадор", дзе апрабаваныя навацыі, атрыманыя пры вывучэнні вопыту суседніх краін і Заходняй Еўропы.

Менавіта на базе гэтага прадпрыемства і іншых арганізацый Дзяржкаммаёмасці плануецца стварыць першую дзяржаўную карпарацыю, якой будуць перададзены паўнамоцтвы Дзяржкаммаёмасці па кіраванні актывамі гэтых прадпрыемстваў.

Па словах Васільева, карпаратыўнае кіраванне таксама паспяхова рэалізуецца ў ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "БелАЗ-Холдынг", ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "БелаўтаМАЗ", ААТ "Мінскі трактарны завод".

Стужка навiн
0