03:34 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Вайсковец ля рэзідэнцыі прэзідэнта Арменіі

Лукашэнка: бар'еры, якія ўзнікаюць у ЕАЭС, вядуць да ўдасканалення саюза

Sputnik
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

На думку кіраўніка дзяржавы, цікавасць да ЕАЭС важна перш за ўсё таму, што яна падштурхоўвае Саюз быць больш дасканалым.

МІНСК, 7 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што праблемы, якія ўзнікаюць у Еўразійскім эканамічным саюзе дазваляюць удасканальваць яго працу.

"Ну вы ўявіце, 68 або 62 буйныя штучныя бар'еры ўзведзены ў нашым саюзе ... я бачу вялікую цікавасць да нашага саюза, і гэта цікавасць, яна важна не толькі з пункту гледжання, што да нас ідуць, яна важна перш за ўсё з пункту гледжання, што яны нас падштурхоўваюць да таго, каб мы былі больш дасканалымі, больш сімпатычнымі і прывабнымі для іншага свету", - заявіў беларускі лідар у інтэрв'ю праграме "Масква. Пуцін. Крэмль".

На мінулым тыдні кіраўнік дзяржавы наведаў саміт ЕАЭС ў Ерэване. У кулуарах пасяджэння Лукашэнка заявіў журналістам, што бачыць вялікую цікавасць да ЕАЭС у свеце. Ён нагадаў, што "мы знаходзімся паміж гіганцкімі гандлёвымі арганізацыямі і краінамі": з аднаго боку - Еўрапейскі саюз і ЗША, з другога - Кітай і Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён. Пасля чаго кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў Мінску гэта для сябе засвоілі і вырашылі развіваць гэты кірунак. Тым больш, што беларуская эканоміка экспартаарыентаваная і 65% прадукцыі адпраўляецца за мяжу.

"Таму для Беларусі важна адсутнасць бар'ераў і супрацоўніцтва з як мага большай колькасцю краін", - патлумачыў тады беларускі прэзідэнт.

Тэги:
ЕАЭС, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы