09:46 17 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.18
Здабыча нафты ў Беларусі

"Беларуснафта" прабурыла дзве новыя свідравіны

© Sputnik / Сергей Лескеть /
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Таксама ў верасні пачалося будаўніцтва чатырох новых свідравін: трох эксплуатацыйных і адной разведачнай.

МІНСК, 11 кас - Sputnik. Светлагорскім упраўленнем буравых работ "Беларуснафты" ў верасні былі пабудаваныя дзве нафтавыя свідравіны, пачата будаўніцтва яшчэ чатырох.

Адна са свідравін была прасвідравана на Асташковічскім нафтавым радовішчы, яе глыбіня складае 2,78 тысяч метраў. Другая свідравіна знаходзіцца на Рэчыцкай плошчы, яе глыбіня - 2,87 тысяч метраў.

Таксама ў верасні пачалося будаўніцтва чатырох новых свідравін: трох эксплуатацыйных і адной разведачнай. Эксплуатацыйныя свідравіны будуць знаходзіцца на Карташоўскім і Рэчыцкім радовішчах, разведачную будуюць на Гарцаўскай пляцоўцы.

Акрамя гэтага, у верасні былі перададзеныя на баланс нафтагазаздабываючага ўпраўлення "Рэчыцанафта" дзве новыя свідравіны. Адна з іх пабудавана на Давыдоўскай пляцоўцы, другая - на Рэчыцкай.

Нятанна і хітра

Акрамя ўстаноўкі новых свідравін "Беларуснафта" актыўна працуе над павышэннем аддачы нафты на радовішчах краіны, якія знаходзяцца на апошніх стадыях распрацоўкі. Гэтаму будзе садзейнічаць тэхналогія агрэсіўнага гідраразрыва пласта (ГРП).

"Пры правядзенні агрэсіўных ГРП удалося атрымаць прырост дэбіту нафты ад 6 да 18 тон у суткі на свідравінах Някрасаўскага і Рэчыцкага радовішчаў. А колькасць пропанта, што запампоўваецца, у параўнанні са стандартным ГРП павялічана ў разы і склала 120-150 тон", - цытуе прадстаўніка "Беларуснафты" Дзяніса Закружнага neft.by.

Паводле яго слоў, выкарыстанне гэтай тэхналогіі на радовішчах дазволіла павялічыць прыток вуглевадародаў і атрымаць важны вопыт у выкананні шматаб'ёмных ГРП.

Самых вялікіх вынікаў удалося дамагчыся на свідравіне Някрасаўскага радовішча, дадатковая здабыча нафты там дасягнула 18 тон у суткі. Прыток нафты на Рэчыцкай свідравіне ў суткі склаў амаль 11 тон.

"Да канца года на свідравінах пераходзячага фонду і тых, што ўводзяцца з бурэння, плануецца выканаць яшчэ некалькі аперацый", - адзначыў Закружны.

Павышэнне планкі

У 2019 годзе "Беларуснафта" плануе выйсці на паказчык у 1,69 мільёна тон - максімальны аб'ём сыравіны, які здабываўся за апошнія 5-7 гадоў.

Па словах намеснік гендырэктара кампаніі Сяргея Каморнікава, у гэтым годзе былі перапрацаваныя рэкордныя аб'ёмы газавай сыравіны, як з Расіі, так і ўласнага газу.

Каморнікаў распавёў, што ў 2020 годзе кампанія плануе  павелічэнне здабычы.

"Апошнія два гады мы ў сярэднім "прырастаем" на 20 тысяч тон у год. У наступным годзе мы будзем імкнуцца выйсці на гэтыя лічбы, то бок скарыць мяжу 1,7 мільёна тон нафты", - паведаміў ён.

Тэги:
Беларусь, Нафта, Белнафтахім

Галоўныя тэмы