19:36 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Офіс МВФ у Мінску

Беларусь пакуль не абмяркоўвае новую праграму з МВФ

© Sputnik / Виктор Толочко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Перамовы Мінска і МВФ па крэдыце былі прыпыненыя яшчэ ўлетку 2017-га, аднак, як заявілі ў Фондзе, "дзверы заўсёды адчынены".

МІНСК, 22 кас - Sputnik. Беларусь пакуль не абмяркоўвае новую крэдытную праграму з Міжнародным валютным фондам (МВФ), заявіў у аўторак журналістам намеснік старшыні Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц.

Пра магчымасць абмеркавання новай праграмы з МВФ у першай палове кастрычніка заявіў кіраўнік Мінфіна рэспублікі Максім Ермаловіч. Меркавалася, што Мінск плануе рэалізаваць праграму з мэтай структурных зменаў у эканоміцы.

Як паведаміў у аўторак Калечыц на канферэнцыі "Банк", рэспубліка пакуль не абмяркоўвае магчымасць новай праграмы з МВФ, перадае БелТА.

Беларусь вяла некалькі гадоў таму перамовы з МВФ аб прадастаўленні крэдыта на тры мільярды долараў тэрмінам на дзесяць гадоў, аднак у сярэдзіне 2017-га перамовы былі прыпыненыя: Мінск быў не гатовы праводзіць структурныя рэформы і цалкам адмаўляцца ад субсідзіравання камунальных паслуг для насельніцтва.

Сярод асноўных змяненняў, якіх ад Беларусі чакаюць і МВФ, і Сусветны банк - як павелічэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ да сабекошту, так і спыненне падтрымкі стратных дзяржаўных прадпрыемстваў.

Тэги:
МВФ, Беларусь

Галоўныя тэмы