15:45 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Долары

Беларусь не атрымае 200 мільёнаў долараў сёмага траншу - ЕАБР

CC0 / Pixabay/pasja1000
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Тэрмін даступнасці фінансавых сродкаў ЕФСР для Беларусі мінуў, а аб далейшым прадаўжэнні беларускае міністэрства фінансаў не прасіла.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Беларусь больш не можа прэтэндаваць на атрыманне 200 мільёнаў долараў сёмага траншу крэдыту ЕФСР, які з'яўляецца апошнім, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Еўразійскага банка развіцця са спасылкай на TUT.by.

Там паведамілі, што 30 чэрвеня скончыўся тэрмін даступнасці фінансавых сродкаў ЕФСР для Беларусі, а аб далейшым прадаўжэнні беларускае міністэрства фінансаў не прасіла. Таму перамовы па гэтым пытанні не вядуцца.

Раней паведамлялася, што беларускі ўрад з канца красавіка разлічвае на сёмы транш ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Па заяве экспертаў ЕФСР, Мінск спазніўся з выкананнем умоў атрымання траншу, калі не ў час унёс на разгляд новы праект закона аб банкруцтве. Беларускае міністэрства фінансаў сцвярджала, што ўсе ўмовы выкананыя ў тэрмін.

Тэги:
Беларусь

Галоўныя тэмы