Заробкі бюджэтнікам у 2020 годзе павялічаць на 10-11%

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаробкі бюджэтнікам у 2020 годзе павялічаць на 10-11%
Заробкі бюджэтнікам у 2020 годзе павялічаць на 10-11% - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Галоўны фінансавы дакумент краіны фармаваўся па базавым сцэнары развіцця беларускай эканомікі.

МІНСК, 4 ліс - Sputnik. Праект бюджэту на 2020 год прадугледжвае рост заработнай платы ў бюджэтнай сферы і страты ад падатковага манеўру Расіі, паведаміла журналістам у панядзелак кіраўнік камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Дабрыніна.

Мінфін Беларусі - Sputnik Беларусь
Беларусь не атрымае $460 млн ад "ператаможкі" расійскай нафты ў 2020 годзе

"Сёння пільная ўвага надаецца павышэнню заработнай платы ў бюджэтнай сферы", - сказала яна.

Паводле яе слоў, у праект бюджэту на наступны год закладзена павелічэнне заработнай платы ў бюджэтнай сферы на 10-11%.

У цэлым даходы бюджэту былі сфарміраваны ў суме 24,4 мільярда рублёў - па базавым сцэнары развіцця беларускай эканомікі. "Сюды ўключаны рост ВУП - 1,9%, стаўка рэфінансавання - 9,5%, інфляцыя - 5%, кошт нафты 60 даляраў за барэль", - паведаміла Дабрыніна.

У бюджэце 2020 года таксама ўлічаныя страты ад падатковага манеўру Расіі, гэтая сума складае прыкладна 537 мільёнаў рублёў.

Сёння ў Мінску праходзіць пашыранае пасяджэнне камісіі па бюджэце і фінансах Ніжняй палаты беларускага парламента. У аўторак 5 лістапада ў Авальнай зале адбудзецца сустрэча членаў урада, профільных міністраў і парламентарыяў, на якім таксама будуць разгледжаны бюджэт на наступны год.

Стужка навiн
0