23:26 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Беларускія грошы

Стаўку рэфінансавання ў Беларусі панізяць да 9%

© Sputnik / Виктор Толочко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
3510

Як адзначылі ў Нацбанку, у III квартале 2019 года інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў працягнула запавольвацца.

МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі будзе зніжана да ўзроўню ў 9%, паведамілі ў сераду ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

Раней фінансавы рэгулятар ў жніўні гэтага года знізіў значэнне ключавога паказчыку для работы эканомікі з 10% да 9,5% гадавых - мінімальнага за ўсю гісторыю Беларусі значэння.

Згодна з рашэннем праўлення Нацбанка, стаўка рэфінансавання будзе зніжана да 9% з 20 лістапада, стаўка па крэдыце овернайт - з 10,75 да 10% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт - з 8,25 да 8% гадавых.

"У III квартале 2019 года інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў працягнула запавольвацца. Дынаміка фактычнай гадавой інфляцыі, якая ў верасні 2019 года склала 5,3%, фарміруецца ў адпаведнасці з прагнознымі ацэнкамі Нацыянальнага банка. Чакаецца, што ў канцы 2019 года і на працягу 2020 года інфляцыя будзе знаходзіцца паблізу 5%", - паведамілі ў Нацбанку.

Як адзначылі ў прэс-службе рэгулятара, прынятыя рашэнні забяспечваюць захаванне нейтральнага характару грашова-крэдытнай палітыкі.

"Абраная зніжэнне ставак па крэдыту і дэпазіце овернайт забяспечыць звужэнне калідора працэнтных ставак па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаў да 2 працэнтных пунктаў. У наступным дадзеныя стаўкі будуць змяняцца адначасова са стаўкай рэфінансавання на адпаведную велічыню", - дадалі ў Нацбанку.

Чытайце таксама:

Тэги:
Грошы, Беларусь

Галоўныя тэмы