00:43 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Лыжы, архіўнае фота

Беларусь хоча стаць лідарам па вытворчасці лыж

© Sputnik / Евгений Биятов
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман у аўторак прыняў удзел у адкрыцці цэха па вытворчасці пластыкавых лыж у Целяханах.

МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Беларусь можа стаць лідарам па вытворчасці недарагіх і якасных лыж на постсавецкай прасторы, заявіў кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман на адкрыцці цэха па вытворчасці пластыкавых лыж у Целяханах.

"У нас ёсць цалкам рэальныя магчымасці быць лідарамі на постсавецкай прасторы па вытворчасці якасных, танных і запатрабаваных лыж", - цытуе Шэймана агенцтва БелТА.

Зрабіць таннейшымі беларускія лыжы можна будзе за кошт уласных палімераў. У цяперашні час асобныя элементы гэтых вырабаў прадпрыемства ў Целяханах вымушана закупляць за мяжой.

"Стаіць задача, каб лыжы былі цалкам беларускія. Цяпер ідзе зборка: насок, пятка, сярэдні клін - наша, а сёе-тое закупляем. Мы яшчэ не адпрацавалі па палімерах. Гэта працэс досыць працяглы, магчыма, год ці два спатрэбіцца. Калi выйдзем цалкам на палімеры беларускай вытворчасці, зробім лыжы яшчэ больш таннымі", - заўважыў Шэйман.

Год таму прэзідэнт Беларусі раскрытыкаваў прадукцыю прадпрыемства. Паглядзеў на прадстаўленыя яму ўзоры лыж і сказаў Шэйману: "Катайся сам на іх". На думку прэзідэнта, гэта былі "дубовыя лыжы, яны сышлі ўжо". Маглі спатрэбіцца толькі для пенсіянера.

Выправіць сітуацыю атрымалася за год. Па словах Шэймана, былі створаны рабочыя групы. Спецыялісты вывучылі замежны вопыт. Вырашыць задачу змаглі сумеснымі намаганнямі Акадэміі навук, тэхналагічнага ўніверсітэта, Упраўлення справамі прэзідэнта, Міністэрства спорту і турызму, а таксама Мінпрама.

Тэги:
лыжы, Беларусь

Галоўныя тэмы