МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Даход рэспубліканскага дарожнага фонду на наступны год запланаваны ў суме 616,37 мільёна рублёў, такая інфармацыя змяшчаецца ў тлумачальнай запісцы да праекта Закона "Аб бюджэце" на 2020 год.
Прыкладна палову гэтай сумы - 301,3 мільёна рублёў - складзе дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, так званы дарожны падатак.
Яшчэ адна крыніца даходаў - плата за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь з сістэмай электроннага збору платы, чакаецца, што яна прынясе ў бюджэт 268,9 мільёна рублёў.
Што да выдаткаў, то на ўтрыманне дарог выдзеляць 158,2 мільёна рублёў, на бягучы рамонт - 105,1 мільёна. Яшчэ 208,67 мільёна накіруюць на пагашэнне крэдытаў банкаў і выплату працэнтаў па іх.