22:03 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Шыльда на офісе Fitch Ratings

Fitch Ratings пацвердзіла стабільныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі

© REUTERS / Reinhard Krause
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Агенцтва адзначыла ўмацаванне макраэканамічнай стабільнасці ў краіне, рост золатавалютных рэзерваў і паказчыкаў прыбытку на душу насельніцтва, станоўчую дынаміку пагашэння запазычанасці.

МІНСК, 18 ліс - Sputnik. Рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацвалютах на ўзроўні "В" са стабільным прагнозам, паведамяць ў прэс-рэлізе агенцтва.

Эксперты агенцтва адзначылі ўмацаванне макраэканамічнай стабільнасці ў краіне, рост золатавалютных рэзерваў і паказчыкаў прыбытку на душу насельніцтва, а таксама станоўчую дынаміку пагашэння запазычанасці беларусамі.

Рэйтынг еўрааблігацый таксама пацвярджаецца на ўзроўні "В".

У агенцтве адзначылі, што рэйтынгі адлюстроўваюць баланс паміж захаванай макраэканамічнай стабільнасцю і адносна высокімі даходамі насельніцтва з аднаго боку і нізкімі валютнымі рэзервамі, слабымі перспектывамі эканамічнага росту разам з высокай знешняй запазычанасцю - з другога.

Паказанні разыходзяцца

Па дадзеных Fitch, золатавалютныя рэзервы краіны да канца 2019 года знізяцца да 8,7 з 9,3 мільярда долараў (з узроўню пачатку кастрычніка). Пры гэтым там адзначаюць, што знешняя ліквіднасць краіны застаецца адной з самых слабых сярод краін у катэгорыі "В".

У Fitch прагназуюць зніжэнне тэмпаў росту ВУП краіны да 1,3% у бягучым годзе, што "адлюстроўвае больш слабы знешні попыт і негатыўны ўплыў бруднай нафты".

У агенцтве лічаць, што ў 2020-2021 гадах штогадовы рост ВУП будзе на ўзроўні 1,5%, што ніжэй за прагноз бюджэту на наступны год (1,9%).

Прагнозны ўзровень інфляцыі Беларусі агенцтва Fitch устанавіла на ўзроўні "ў сярэднім 5,7%" у бягучым годзе (Нацбанк плануе "паблізу 5%") і 5,3% у 2020-2021 гадах.

Залежнасць ад Расіі

Fitch Ratings адзначылі, што, "нягледзячы на ​​прагрэс у напрамку дыверсіфікацыі, Беларусь захоўвае высокую эканамічную залежнасць ад Расіі і таму ўразлівая для змен у расійскай палітыцы".

Эксперты мяркуюць, што краіна і ў далейшым будзе падтрымліваць цесныя эканамічныя сувязі з РФ і што "ў двухбаковых адносінах няма сур'ёзных зрываў, нягледзячы на ​​перыядычныя спрэчкі".

Тэги:
Крэдытаванне, Беларусь

Галоўныя тэмы