Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Міхадзюк: на БелАЭС рыхтуюцца да "гарачай" абкаткі энергаблока

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіхадзюк: на БелАЭС рыхтуюцца да "гарачай" абкаткі энергаблока
Міхадзюк: на БелАЭС рыхтуюцца да гарачай абкаткі энергаблока - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На першым энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў Астраўцы, ужо пачаліся перадпускавыя працы.

МІНСК, 21 ліс - Sputnik. Міністэрства энергетыкі разлічвае, што ў першым квартале 2020 года пройдзе фізічны пуск першага энергаблока БелАЭС, паведаміў намеснік міністра Міхаіл Міхадзюк.

Будаўніцтва шматпавярховых дамоў - Sputnik Беларусь
Пасля запуску БелАЭС будуць будаваць больш электрыфікаванага жылля

Гатоўнасць першага энергаблока ў цяперашні час ацэньваецца ў 97%.

"Сёння мы рыхтуемся да ключавога этапу - гэта выхад на так званую "гарачую" абкатку. Гэта калі мы станцыю з імітатарам у зоне рэактара будзем выводзіць на працоўныя параметры па тэмпературы і ціску", - паведаміў у навінавым вячэрнім выпуску на тэлеканале АНТ намеснік міністра энергетыкі.

Паводле яго слоў, будзе праведзены ўвесь цыкл выпрабаванняў па дадзеных параметрах.

"Калі ўсё складзецца станоўча, то ў першым квартале 2020 года выйдзем на фізічны пуск", - сказаў Міхадзюк.

Як вынікае з навінавага сюжэту, на другім энергаблоку БелАЭС ужо мантуюць абсталяванне, на аб'екце працуюць 36 субпадрадных арганізацый з Беларусі і Расіі. Працы выконваюць амаль пяць тысяч чалавек. Па плане, тэхнічная вада на станцыю будзе паступаць з Віліі.

Напярэдадні ў Мінску ў штаб-кватэры СНД у Мінску прайшло пасяджэнне камісіі па мірным выкарыстанні атамнай энергіі, на якім было падпісана міждзяржаўнае пагадненне ў галіне аварыйнага рэагавання. У першую чаргу такое супрацоўніцтва нацэлена на прадухіленне пазаштатных сітуацый. Асноўныя праекты рэалізуюцца сумесна з Расіяй.

Стужка навiн
0