21:47 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Вытворчы працэс на прадпрыемстве Магілёўліфтмаш аўтаматызаваны

ЕАБР прафінансуе новыя беларускія праекты

© Sputnik Олеся Прокопенко
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
910

Банк выдзеліць сродкі "Магілёўліфтмашу", яго расійскаму партнёру "Воздухатэхніцы", якія ўзяліся за выпуск сумесных ліфтаў, таксама інвестыцыі атрымае "БелАЗ".

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Еўразійскі банк развіцця збіраецца актыўна крэдытаваць праекты, якія прапануе Беларусь, шэраг адпаведных пагадненняў з нашымі прадпрыемствамі быў падпісаны ў Маскве, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Фінансаванне атрымаюць "Магілёўліфтмаш" і яго расійскі партнёр "Воздухатэхніка". Беларусы і расіяне пачалі выпускаць ліфты для замены старога абсталявання і для новабудоўляў у Расіі.

Крэдытная лінія складае дзесяць мільярдаў рублёў. Сродкаў хопіць на паскораную замену ліфтаў у шматпавярхоўках.

50 мільёнаў еўра атрымае "БелАЗ". Ужо вырашана, што частка грошай пойдзе на інвестыцыі, частка - на вырашэнне пытанняў, звязаных з кантрактамі па пастаўцы беларускай тэхнікі ў далёкае замежжа.

Чытайце таксама:

Тэги:
Інвестыцыі, Беларусь

Галоўныя тэмы