Стала вядома, наколькі могуць павялічыць базавую велічыню ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоКашалёк з грашыма
Кашалёк з грашыма - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дадзены паказчык уплывае на памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў і іншых выплат.

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Базавую велічыню плануецца павысіць з 1 студзеня, адпаведны праект пастановы ўжо знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў, пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства фінансаў.

Базавая велічыня звычайна падвышаецца ў Беларусі з пачатку года, адзначылі ў ведамстве: з 1 студзеня 2020 года паказчык прапануецца павялічыць да 27 рублёў.

Дадзены паказчык уплывае на памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў і іншых выплат. У прыватнасці, на яго аснове разлічваюць дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі беспрацоўным, якія накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.

Нагадаем, у 2017 годзе базавая велічыня (БВ) складала 23 рублі, у 2018-м вырасла да 24,5 рублёў, а ў бягучым годзе яе памер быў роўны 25,5 рублям.

Стужка навiн
0