05:08 28 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Распрацоўшчыкі новай аплаты працы бюджэтнікаў абяцаюць, што зменіцца колькасць пазіцый у разліковым лістку - іх стане істотна менш; але на заробках гэта адаб'ецца толькі ў лепшы бок.

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Аплата працы бюджэтнікаў змяняецца ў Беларусі з 1 студзеня, указ аб гэтым быў падпіс

аны прэзідэнтам яшчэ на пачатку года.

Як патлумачылі ў Мінпрацы, у новай сістэме разліку змяняецца структура даходу: пастаянная частка будзе вышэй, чым пераменная, якая ўключае ў сябе прэміі і надбаўкі.

Менш надбавак - менш заробак?

"Змены ў аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый не прывядуць да зніжэння ўзроўню даходаў гэтай катэгорыі насельніцтва на момант пераходу на новую сістэму аплаты працы", - паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, яго словы прыводзіць БелТА.

Па новай сістэме пастаянная частка акладу павінна быць на ўзроўні 50-60%. Аклад вырасце за кошт таго, што тарыфную стаўку першага разраду, якая выкарыстоўваецца зараз для яго вылiчэння, заменяць на базавую стаўку большага памеру. Яе штогод будзе вызначаць урад.

Новая сістэма аплаты закліканая стымуляваць работніка: у тарыфнай сетцы замест 27 разрадаў стане 18. Між разрадамі будзе дыферэнцыяцыя каля 6%, што стане для супрацоўніка стымулам стала падвышаць сваю кваліфікацыю і разрад.

"Надбаўка за стаж працы ў бюджэтных арганізацыях, прэмія, аднаразовая выплата на аздараўленне, матэрыяльная дапамога, а таксама надбаўкі і даплаты, якія ўстаноўлены заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў (напрыклад, надбаўка за працу на ўмовах кантрактнай формы найму, даплаты за вучоную ступень і вучонае званне, за працу ў выходныя дні, за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы і г.д.) будуць ўсталёўвацца цэнтралізавана. Напрыклад, многія міністэрствы ў сваіх стымулюючых выплатах вызначылі надбаўку маладым спецыялістам. І яна нікуды не дзенецца", - дадаў Андрэй Лабовіч.

Паўнамоцтвы кіраўнікоў бюджэтных арганізацый будуць пашыраны - яны змогуць усталёўваць з улікам спецыфікі і ўкладу кожнага супрацоўніка больш даплат і надбавак.

Медыкі: надбаўкі - больш, прэміі – менш

У медыцыне таксама істотна зменіцца аплата працы. З 50 відаў розных выплат застанецца 13. Распрацоўшчыкі абяцаюць, што ўсе галіновыя асаблівасці даплат будуць захаваны. Сярод іх - маладым спецыялістам, участковай службе, за работу на хуткай медыцынскай дапамозе, за высокія тэхналогіі - для ўрачоў-хірургаў, і г.д.

У разліковым лістку медыкаў зменіцца і структура прэміі. Па новай сістэме яна будзе складаць толькі 5%. Але фактычна - проста пераразмяркуецца па іншых пазіцыях - сродкі сыдуць у надбаўку за складанасць і напружанасць працы, працэнты па якой значна выраслі. Калі перш па гэтым пункце надбаўка была 50% ад акладу, то з 1 студзеня - да 200%.

У цэлым жа па галіне плануецца гадавы рост заробку да 20% - адзін з крокаў у рамках даручэння прэзідэнта аб павышэнні да 2025 года заробку медыцынскім работнікам у два разы.

На заробкі ў бюджэтным сектары ў 2020 годзе плануецца дадаткова накіраваць каля Br1,8 млрд. Аб'ём сродкаў у суме каля Br15 млрд па базавым сцэнары развіцця эканомікі дасць магчымасць забяспечыць суаднесенасць заробку бюджэтнікаў да заробку па эканоміцы ў цэлым на ўзроўні 80%.

У бюджэтным сектары Беларусі занята звыш 856 тысяч работнікаў.

Тэги:
Беларусь, Заробкі ў Беларусі

Галоўныя тэмы