15:03 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (48)
38 0 0

У ходзе рамонту быў зніжаны ціск у трубе і часткова прыпыненая прапампоўка нафты, пра што аператар апавясціў расійскую "Транснафту".

МІНСК, 20 сту - Sputnik. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" завяршыла рамонт участка магістральнага нафтаправода "Дружба", пачаты на мінулым тыдні.

"Рамонтныя работы на ўчастку "Мазыр-Брэст-3" нафтаправода "Дружба" завершаны. Прапампоўка нафты ў напрамку Польшчы адноўленая ў поўным аб'ёме", - пацвердзілі ў кампаніі.

Неабходны рамонт

У сераду 15 студзеня стала вядома, што на двух участках нафтаправода пачаўся рамонт, што прывяло да зніжэння аб'ёмаў прапампоўвання сыравіны. Расійскай кампаніі "Транснафта" было паведамлена пра гэта загадзя.

Галоўны інжынер ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Андрэй Вярыга растлумачыў, што рамонт нельга назваць маштабным і работы вядуцца строга ў рамках бягучай дзейнасці.

Паводле яго слоў, нафтаправод кожныя шэсць гадоў падвяргаецца сур'ёзнай дыягностыцы, якая дазваляе выяўляць дэфекты трубаправода.

Кампанія, якая праводзіла інспекцыю "Дружбы", рэкамендавала замену труб на 16 участках магістралі. Цяпер дыягностыку трэба будзе правесці і на нафтаправодзе "Унеча - Полацк".

Апошнія праверкі беларускага ўчастка нафтаправода рабіў расійскі офіс кампаніі "Бэйкер Х'юз Тэхналогіі". У папярэдні раз працы на дадзеным участку выконвала кампанія "Транснафта Диаскан", раней - "Розен" з Нідэрландаў.

"Змена кампаній дае нам свежы погляд на новыя падыходы інструментальнага кантролю, часам новыя вынікі", - прызнаў Вярыга.

Прычым папярэдняя дыягностыка на ўчастку паказала дэфармацыйную страту металу ў межах 20%.

"Цяпер мы атрымалі (вынік - Sputnik) страту металу да 40%", - патлумачыў галоўны інжынер прычыну пазапланавага рамонту.

Пазіцыя "Транснафты"

У сваю чаргу расійская кампанія лічыць стан нафтаправода "Дружба" задавальняючым. Гэтая пазіцыя засноўваецца на выніках папярэдняй дыягностыкі даччыным прадпрыемствам кампаніі.

Выяўленыя дэфекты, як лічаць у "Транснафце" не патрабуюць прыпынку прапампоўкі нафты. Пры гэтым расійская кампанія гатовая дапамагчы беларускім партнёрам у ліквідацыі дэфектаў.

У кампаніі таксама пацвердзілі, што беларускі бок уносіў рамонтныя работы ў графік яшчэ ў снежні і накіраваў адпаведнае апавяшчэнне.

Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (48)
Тэги:
Расія, Беларусь, Нафта

Галоўныя тэмы