17:26 22 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.47
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Экспарт беларускага IT-прадукта ў мінулым годзе склаў каля 2 мільярдаў долараў, гэта ў чатыры разы больш, чым тры гады таму.

МІНСК, 31 сту - Sputnik. Нацыянальным прыярытэтам развіцця Беларусі назваў IT-сферу прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, выступаючы на пленарным пасяджэнні форуму "Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі" ў Алматы, паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў.

"Вызначыўшы IT-сферу нацыянальным прыярытэтам развіцця, дзяржава сфармавала неабходныя стартавыя ўмовы. У Беларусі створана развітая і адпаведная сусветным стандартам інфраструктура перадачы, захоўвання і апрацоўкі дадзеных, механізмы ідэнтыфікацыі, сучасныя сродкі абароны інфармацыі", - сказаў беларускі прэм'ер.

Ён распавёў удзельнікам форуму аб адным з ключавых праектаў у гэтай галіне - Рэспубліканскім цэнтры апрацоўкі дадзеных, які на сённяшні дзень ужо сертыфікаваны па міжнародных стандартах і забяспечвае высокі ўзровень бяспекі і адмоваўстойлівасці.

"Ужо сёння больш за 400 дзяржорганаў і арганізацый ажыццявілі паэтапны пераход на выкарыстанне паслуг рэспубліканскага ЦОД і воблачнай платформы", - расказаў прэм'ер.

Сярод іншых лічбавых праектаў Румас адзначыў праграмна-тэхнічны комплекс уліку падатковых рахунак-фактур, які дазволіў увесці па ўсёй краіне электронныя рахункі-фактуры наўзамен папяровых, а таксама адзіную аўтаматызаваную сістэму электронных рэцэптаў, якой карыстаюцца ўстановы Міністэрства аховы здароўя.

Зараз у Беларусі працуюць над стварэннем нацыянальнай інтэграцыйнай даведачна-разліковай сістэмы, якая дазволіць, сярод іншага, пачаць выдачу біяметрычных пашпартоў і забяспечыць свабодны доступ да паслуг электроннага ўрада ў рэжыме 24/7.

Румас таксама распавёў удзельнікам форуму і пра поспехі Парку высокіх тэхналогій. Ён прызнаў, дасягненні ў сферы IT пакуль яшчэ нельга параўноўваць з сусветнымі лідарамі, але тым не менш і Беларусі ўжо ёсць чым пахваліцца ў гэтай сферы.

"Наш Парк высокіх тэхналогій, створаны дзякуючы асабістай падтрымцы кіраўніка дзяржавы, стаў ва Усходняй Еўропе рэгіянальным цэнтрам прыцягнення лепшых талентаў і розумаў. Гэта самы хуткарослы сектар эканомікі Беларусі - экспарт па выніках мінулага года склаў $2 млрд. Хоць тры гады таму ён не перавышаў і чацвёртую частку гэтай сумы", - нагадаў кіраўнік беларускага ўрада.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 30-31 студзеня знаходзіцца з у Алматы з рабочым візітам. У пятніцу ён таксама прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскай міжурадавага савета.

Тэги:
ЕАЭС, Сяргей Румас

Галоўныя тэмы