Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Літва ўгаворвае Латвію і Эстонію не купляць электраэнергію з БелАЭС

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудаўніцтва БелАЭС
Будаўніцтва БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнікі ўрадаў прыбалтыйскіх краін дамовіліся даручыць міністрам энергетыкі падпісаць адпаведны дакумент.

МІНСК, 8 лют - Sputnik. Латвія, Літва і Эстонія набліжаюцца да агульнага пагаднення не купляць электраэнергію з Беларускай АЭС, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс.

Доктар эканамічных навук Мікалай Мяжэвіч - Sputnik Беларусь
Радыё
Эксперт: што важней для Літвы - пастаўкі нафты або канфлікт з-за БелАЭС

Кіраўнікі ўрадаў краін Балтыі ў Таліне абмеркавалі развіццё агульнага балтыйскага энергетычнага рынку і дамовіліся даручыць міністрам энергетыкі падпісаць дэкларацыю аб канкрэтных мерах па забеспячэнні таго, каб электраэнергія з БелАЭС не закуплялася з моманту яе запуску.

"Мы рады, што набліжаемся да агульнай пазіцыі краін Балтыі не купляць электраэнергію з небяспечнай Астравецкай АЭС. Імпарт расійскай электраэнергіі не павінен стаць магчымасцю для імпарту з нячыстай Астравецкай АЭС", - заявіў Скверняліс.

Ён таксама выказаў надзею, што Літва разам з Латвіяй, Эстоніяй і Еўракамісіяй знойдзе рашэнні для кантролю электраэнергіі, якая паступае ў еўрапейскія электрасеткі з трэціх краін.

Літва з пачатку будаўніцтва БелАЭС выказвала сваё негатыўнае стаўленне, у першую чаргу да размяшчэння станцыі ў 50 кіламетрах ад Вільнюса. Абраную пляцоўку для БелАЭС літоўцы назвалі "пагрозай нацыянальнай бяспецы" і лічаць, што станцыя будуецца з парушэннем міжнародных патрабаванняў. Акрамя таго, Вільнюс незадаволены тым, што працы вядуцца пры садзейнічанні расійскай дзяржкарпарацыі "Расатам".

Раней міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што Вільня будзе дамагацца закрыцця атамнай станцыі ў Беларусі, нават пасля запуску.

У Мінску неаднаразова падкрэслівалі, што БелАЭС будуецца ў адпаведнасці з усімі нормамі бяспекі. Адсутнасць рызык для суседніх краін неаднаразова пацвярджалі і міжнародныя спецыялісты.

Пры гэтым некаторыя эксперты мяркуюць, што сапраўдная прычына пратэсту Літвы заключаецца ў тым, што краіна засталася без уласнай АЭС, якая б магла забяспечваць рэспубліку таннай электрычнасцю.

Стужка навiн
0