15:07 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Падзенне аб'ёмаў унутранага валавога прадукта ў першы месяц 2020 года звязанае з сітуацыяй у энергетычнай сферы і вытворчасці калійных угнаенняў.

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Урад чакаў больш рашучых крокаў ад Нацбанка па зніжэнні стаўкі рэфінансавання, сказаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас у ходзе рабочай паездкі па Мінскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Раней Нацбанк паведаміў, што з 19 лютага стаўка рэфінансавання складзе 8,75%. Такім чынам, ключавы паказчык знізіцца на 0,25% і абновіць папярэдні рэкордны паказчык для беларускай эканомікі.

Па словах кіраўніка беларускага ўрада, у Савеце міністраў станоўча ацэньваюць трэнд на зніжэнне стаўкі рэфінансавання, але разам з гэтым чакалі "большага кроку па яе зніжэння з улікам запаволення інфляцыі і тэндэнцый, якія адбываюцца ў суседніх краінах".

Сяргей Румас нагадаў, што Цэнтрабанк РФ устанавіў стаўку рэфінансавання ў памеры 6%, а Нацбанк Украіны панізіў ключавую стаўку з 13,5% да 11%.

Зніжэнне гэтага найважнейшага для эканомікі параметру магло б стымуляваць інвестыцыйную актыўнасць. Такім чынам, гэта стала бы сігналам для бізнесу, што нягледзячы на знешнія фактары эканамічная сітуацыя стабільная. Акрамя гэтага, падобная мера прывяла б да эканоміі бюджэтных грошай пры кампенсацыі працэнтных ставак банкам.

"Усталяванне стаўкі рэфінансавання - усё ж такі кампетэнцыя Нацыянальнага банка. Урад працягне дыялог на гэтую тэму з рэгулятарам", - запэўніў прэм'ер-міністр.

"Вынікі студзеня падводзіць яшчэ рана. Урад прагназуе ВУП на ўзроўні 98%. Падзенне звязана з нафтахіміяй і вытворчасцю калійных угнаенняў", - растлумачыў кіраўнік Савета міністраў.

Рэзюмуючы сказанае, прэм'ер-міністр адзначыў, што большая частка галін эканомікі развіваецца паводле прагнозных паказчыкаў, а сельская гаспадарка нават апярэджвае.

Тэги:
Сяргей Румас

Галоўныя тэмы