Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Беларусь і РФ рыхтуюць пагадненне па перавозцы ядзерных матэрыялаў БелАЭС

© Photo : РосатомТранспартны шлюз на БелАЭС
Транспартны шлюз на БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінск і Масква плануюць не пазней за 2020 год заключыць міжурадавае пагадненне па перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП) станцыі.

МІНСК, 24 лют - Sputnik. Беларусь і Расія рыхтуюць пагадненне па перавозцы ядзерных матэрыялаў Беларускай АЭС, яго плануецца падпісаць у гэтым годзе. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка беларускага Міністэрства энергетыкі Міхаіл Міхадзюк у эфіры тэлеканала АНТ.

Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк - Sputnik Беларусь
Беларусь гатовая будаваць АЭС у Венгрыі разам з "Расатамам"

Місія МАГАТЭ па ацэнцы гатоўнасці інфраструктуры ядзернай энергетыкі да эксплуатацыі АЭС - INIR 3 будзе працаваць у Беларусі з 24 лютага. Вядома, што Мінск і Масква плануюць не пазней за 2020 год заключыць міжурадавае пагадненне па перапрацоўцы адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП) БелАЭС. Расійскі бок пры гэтым у працоўным парадку накіраваў у Мінск праект адпаведнага дакумента.

"Мы сёння рыхтуем пагадненне міждзяржаўнае па перавозцы ядзерных матэрыялаў, плануем яго падпісаць у бягучым годзе. І прыступіць да распрацоўкі ўжо больш канкрэтнага пагаднення па перапрацоўцы (адпрацавала ядзернага паліва БелАЭС)", - заявіў Міхадзюк.

Будучую місію МАГАТЭ ён назваў комплекснай місіяй экспертаў, якая ў цэлым ацэніць гатоўнасць рэспублікі да ўводу атамнай электрастанцыі ў эксплуатацыю.

"Гэта вельмі важная, трэцяя комплексная місія для нашай краіны. Мы, вядома ж, чакаем аб'ектыўнай ацэнкі, таму што бяспека для нас - гэта асноўны прыярытэт пры рэалізацыі гэтага праекта", - падкрэсліў намеснік міністра.

БелАЭС будуецца непадалёк ад Астраўца ў Гродзенскай вобласці. Генпадрадчыкам аб'екта выступае кампанія "Атамбудэкспарт", якая ўваходзіць у карпарацыю "Расатам". БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў з рэактарнай устаноўкай ВВЭР-1200. Пуск энергаблока №1 плануецца ў гэтым годзе. Мінэнерга Беларусі таксама прымае меры для ўвядзення ў эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС ў 2021 годзе. У дадзены момант Дзяржатамнагляд правярае гатоўнасць Астравецкай АЭС да завозу свежага ядзернага паліва.

Стужка навiн
0