Крэдытная запазычанасць беларусаў працягвае расці

© PixabayКалькулятар і грошы
Калькулятар і грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Толькі за студзень крэдытная запазычанасць фізічных асоб вырасла амаль на 109 мільёнаў рублёў у параўнанні са снежнем 2019 года.

МІНСК, 28 лют - Sputnik. Крэдытная запазычанасць беларусаў працягвае павялічвацца ад пачатку года, пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя, апублікаваныя Нацыянальным банкам Беларусі.

Па дадзеных рэгулятара, па стане на 1 лютага 2020 года запазычанасць фізічных асоб перад банкамі склала 14 мільярдаў 262 мільёны беларускіх рублёў. Гэтая сума ўключае запазычанасці па крэдытах на спажывецкія патрэбы, набыццё нерухомасці, будаўніцтва жылля і іншым. Для параўнання, у студзені гэтая лічба складала 14 мільярдаў 152 мільёны рублёў.

У параўнанні з лютым мінулага года, крэдытная запазычанасць беларусаў вырасла на 2,5 мільярда беларускіх рублёў. Па дадзеных на 1 лютага 2019 года, сума доўгу трохі перавышала 11 мільярдаў 728 мільёнаў.

У лютым стаўка рэфінансавання была зніжана да 8,75% гадавых. Нацбанк палічыў, што эканамічная сітуацыя ў краіне дазваляе паменшыць яе.

Мяркуецца, што такое рашэнне паспрыяе захаванню нейтральнага характару манетарнай палітыкі - гэта дазволіць падтрымліваць інфляцыю паблізу мэтавага арыентыру ў 2020 годзе (у межах 5%). У наступны раз праўленне Нацбанка абмяркуе грашова-крэдытную палітыку 13 мая.

Стужка навiн
0