SOCAR адправіць танкер з нафтай для Беларусі 5-6 сакавіка

© Photo : SOCARТанкер кампаніі SOCAR
Танкер кампаніі SOCAR - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На мінулым тыдні канцэрн "Белнафтахім" распаўсюдзіў інфармацыю, што дасягнуў пагаднення з Азербайджанам аб пастаўцы танкерамі двух партый нафты.

МІНСК, 2 сак - Sputnik. Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана 5-6 сакавіка адправіць танкер з нафтай для Беларусі, паведаміў РІА "Новости" намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю кампаніі Ібрагім Ахмедаў.

Мазырскі НПЗ - Sputnik Беларусь
Беларускія НПЗ перапрацоўваюць ўсяго 1 мільён тон нафты ў месяц

"Плануецца 5-6 сакавіка адправіць з Джэйхана (порт у Турцыі - Sputnik) танкер з нафтай для Беларусі. Аб'ём нафты, якая адпраўляецца, складзе каля 85 тысяч тон", - сказаў прадстаўнік SOCAR.

Раней канцэрн "Белнафтахім" паведаміў, што заключыў пагадненне з Азербайджанам аб пастаўках двух партый нафты танкерамі з агульным аб'ёмам 160 тысяч тон. Сыравіну плануецца даставіць ва ўкраінскі порт Адэса і пераваліць на Мазырскі НПЗ па трубаправодзе "Адэса-Броды".

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

Здабыча нафты - Sputnik Беларусь
Транснафта: шэраг кампаній падалі заяўкі на сакавік на пастаўку нафты ў Беларусь

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Нафтаперапрацоўчы завод - Sputnik Беларусь
Расія прапанавала Беларусі зніжаць прэмію да кошту нафты штогод

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

На мінулым тыдні SOCAR распаўсюдзіла інфармацыю, што 20 сакавіка плануецца адпраўка танкера ёмістасцю 85 тысяч тон з порта Супса (у Грузіі - Sputnik) для "Белнафтахіма".

Стужка навiн
0