05:28 03 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы (74)
13 0 0

У Беларусі працавала ацэначная місія міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы, якая падрыхтавала шэраг рэкамендацый.

МІНСК, 4 сак - Sputnik. МАГАТЭ дало станоўчую ацэнку падрыхтоўцы інфраструктуры для атамнай энергетыкі, сказаў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт Sputnik.

Паводле яго слоў, беларускі бок актыўна супрацоўнічае з МАГАТЭ ў галіне развіцця ядзерна-энергетычнай праграмы пачынаючы з 2007 года, калі было заяўлена аб прапрацоўцы пытання будаўніцтва атамнай станцыі.

Беларусь як краіна-пачатковец атрымала тады спецыяльны дакумент, дзе прапісаныя 19 напрамкаў па стварэнні інфраструктуры для паспяховага развіцця ядзернай энергетыкі.

"Гэтым дакументам мы карысталіся і будзем карыстацца на працягу ўсяго перыяду эксплуатацыі станцыі", - адзначыў намеснік міністра энергетыкі.
Пасля чаго ён дадаў, што сёння місія міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы падвяла вынікі трэцяй фазы развіцця ядзернай інфраструктуры згодна з дадзеным дакументам.

Беларускі бок ужо рыхтуецца да наступнай місіі і ўжо "добраахвотна яе запрасілі. Папярэдне гэтыя пытанні абмяркоўваліся і падчас гэтай місіі".

Міхаіл Міхадзюк падкрэсліў, што "мы ні ад аднаго інструмента, прапанаванага МАГАТЭ, не адмаўляемся і не будзем адмаўляцца".

На яго думку, у агенцтве сабраны "згустак" ўсіх сусветных ведаў у галіне ядзернай энергетыкі. "Гэта для нас вельмі важна. Таму што ведаў ніколі не бывае шмат", - растлумачыў ён.

Фізічны пуск

"Мы завязем паліва (на БелАЭС - Sputnik) да таго моманту, калі будзем гатовыя да физпуску (рэактара - Sputnik)", - нагадаў намеснік міністра.
Пасля чаго дадаў, што ў "гэтым месяцы мы павінны завяршыць этап гарачай абкаткі. Далей ідзе тэхналагічны рэгламент па рэвізіі ўсяго абсталявання, якое прайшло гарачую абкатку і ідзем на фізічны пуск".

На ўдакладняючае пытанне, ці адбудзецца фізічны пуск рэактара ў гэтым годзе, Міхаіл Міхадзюк адказаў сцвярджальна: "Так".

МАГАТЭ зрабіла высновы

На думку намесніка міністра, рэкамендацыі, якія вынесла міжнароднае агенцтва па атамнай энергетыцы, тычацца вынікаў праведзенай працы.

"У цэлым дадзена станоўчая ацэнка работы, праведзенай Беларуссю па стварэнні нацыянальнай інфраструктуры", - асабліва адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што такая праца не можа быць "канчатковай", таму што атамнай станцыі трэба будзе яшчэ 100 гадоў эксплуатацыі.

"Асобна дадзены рэкамендацыі, як правільна выбудаваць ўзаемаадносіны "Белэнерга" і арганізацыі эксплуатацыі", - падкрэсліў намеснік міністра энергетыкі.

Паводле яго слоў, усе рэкамендацыі датычацца стварэння рамонтна-эксплуатацыйнага абслугоўвання станцыі.

"Яно сёння выбудавана. Мы бачым, якім яно павінна быць, але вопыт экспертаў ён, вядома, для нас бясцэнны", - падсумаваў Міхаіл Міхадзюк.

Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы (74)
Тэги:
БелАЭС, МАГАТЭ

Галоўныя тэмы