11:47 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (130)
24 0 0

Беларусь з канца мінулага года не можа выйсці на падпісанне поўнамаштабнага пагаднення аб пастаўках нафты з Расіі - бакі не могуць дамовіцца аб цане.

МІНСК, 9 сак - Sputnik. Падзенне сусветных цэн на нафту адкрывае для Беларусі новыя магчымасці ў перагаворным працэсе з Расіяй аб пастаўках вуглевадароднай сыравіны, заявіў у панядзелак прэм'ер-міністр рэспублікі Сяргей Румас.

"Гэта сёння дадатковыя магчымасці дамовіцца з Расійскай Федэрацыяй. Таму што сітуацыя, якая ёсць сёння, значна адрозніваецца ад сітуацыі ў снежні або студзені", - цытуе Румаса агенцтва БелТА.

Паводле яго слоў, новая сітуацыя на рынку такім жа чынам уплывае і на перамовы Беларусі з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

Падзенне коштаў на нафту адбываецца на фоне навін аб тым, што краіны АПЕК+ па выніках перамоваў у Вене не змаглі дамовіцца аб дадатковым скарачэнні здабычы нафты ва ўмовах падзення попыту з-за каронавіруса. АПЕК прапаноўвала дадаткова знізіць здабычу на паўтара мільёна барэляў у суткі да канца 2020 года. Аднак супраць гэтай прапановы выступілі Расія і Казахстан.

У выніку кошт ф'ючэрса на нафту маркі Brent з пастаўкай у маі 2020 года падчас таргоў на біржы ICE ў Лондане знізіўся больш чым на 42%, да $31,74 за барэль. Кошт красавіцкага ф'ючэрса нафты WTI паменьшыўся на 48,9% і знаходзіцца на адзнацы ў $27,72 за барэль. Цяперашняе падзенне коштаў на нафту стала наймацнейшым з 1991 года, калі завяршылася вайна ў Персідскім заліве.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (130)
Тэги:
Сяргей Румас, Расія, Беларусь, Нафта

Галоўныя тэмы