12:13 31 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR2.88
  • 100 RUB3.26
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
3010

Самымі высокааплатнымі сферамі сталі інфармацыйныя тэхналогіі, паветраны транспарт і дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання.

МІНСК, 25 сак - Sputnik. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў рэспублікі ў лютым вырас за месяц крыху больш, чым на паўтара рубля, пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

"амінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Рэспублікі Беларусь у лютым 2020 года склаў 1119,7 рубля", - паведамілі ў Белстаце. Для параўнання, у студзені гэты паказчык знаходзіўся на ўзроўні 1118,1 рубля.

Паводле статыстычных дадзеных Белстата, у лютым мінулага года намінальны налічаны сярэдні заробак знаходзіўся на ўзроўні 977,6 рубля, а яшчэ годам раней ён складаў 850,4 рубля.

Хто ў Беларусі зарабляе больш за ўсіх?

Згодна з аператыўнымі звесткамі Белстата, самымі высокімі традыцыйна былі  заробкі супрацоўнікаў такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (4697,4 рубля), паветраны транспарт (2689,8 рубля, у прыватнасці пасажырскі - 2832,8 рубля), а таксама дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (2463,6) рубля.

Больш за паўтары тысячы рублёў атрымлівалі супрацоўнікі сфер вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (1805,5 рубля), горназдабыўной прамысловасці (1789,6 рубля), вытворчасцяў хімічных прадуктаў (1699,7 рубля), работнікі ў галіне тэлекамунікацый (1722,8 рубля), а таксама прадстаўнікі прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці (1543,3 рубля).

Самым нізкім апынуўся заробак работнікаў цырульняў і салонаў прыгажосці (565,3 рубля), бібліятэк, архіваў, музеяў і ўстаноў культуры (658,7 рубля), а таксама людзей, занятых працай у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (661,9 рубля).

Чытайце таксама:

Тэги:
Белстат, заробак, Беларусь

Галоўныя тэмы