12:58 26 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.39
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
БелАЭС у Астраўцы (121)
16 0 0

Ужо пройдзена прыёмка інжынерна-тэхнічных сродкаў фізічнай аховы блока, цяпер ён гатовы да завозу паліва.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Падрыхтоўка да пуску пабудаванага з удзелам Расіі энергаблока №1 Беларускай АЭС знаходзіцца на фінальным этапе, паведаміў генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксей Ліхачоў.

"Работы энергаблоку №1 знаходзяцца ў самай гарачай, фінальнай стадыі", - сказаў Ліхачоў у відэазвароце да работнікаў расійскай атамнай галіны.

"31 сакавіка прайшла прыёмка інжынерна-тэхнічных сродкаў фізічнай абароны блока, цяпер ён гатовы да завозу паліва. 5 красавіка энергаблок быў узяты пад ахову супрацоўнікамі МУС рэспублікі Беларусь", - дадаў Ліхачоў.

У панядзелак прэс-служба Мінэнерга РБ паведаміла, што завершаныя выпрабаванні сістэм бяспекі на першым энергетычным блоку Беларускай атамнай станцыі. Спецыялісты праверылі сістэму электразабеспячэння ўласных патрэб ва ўмовах як кароткачасовых, так і працяглых перапынкаў харчавання.

Паводле інфармацыі ведамства, былі выпрабаваныя ўсе чатыры дызель-генератарныя ўстаноўкі аварыйнага электразабеспячэння, а таксама адна - нармальнага забеспячэння, праверана працаздольнасць механізмаў аварыйных сістэм чатырох каналаў бяспекі.

Беларуская АЭС ўзводзіцца ў Гродзенскай вобласці па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 з палепшанымі паказчыкамі. АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў з рэактарнай устаноўкай ВВЭР-1200, якія лічацца найбольш сучаснымі і адказваюць усім патрабаванням МАГАТЭ па бяспецы. Першы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2020 годзе, другі - ў 2021-м.

Тэмы:
БелАЭС у Астраўцы (121)
Тэги:
БелАЭС

Галоўныя тэмы