06:03 03 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы (74)
23 0 0

Фізічны пуск першага энергаблока БелАЭС плануецца ў ліпені, энергетычны - увосень гэтага года.

МІНСК, 12 кра - Sputnik. Фізічны пуск першага энергаблока БелАЭС плануецца зрабіць у ліпені, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

"У гэтым годзе плануецца фізічны пуск энергаблока, гэта значыць ужо выдача першых кілават-гадзін у энергасістэмы краіны", - заявіў Каранкевіч.

Міністр энергетыкі адзначыў, арыентыровачны перыяд фізічнага пуску - у ліпені, а выдача першых кілават-гадзін электрычнай энергіі АЭС плануецца ў верасні-кастрычніку.

Міністр энергетыкі выказаў надзею, што ўсе пускавыя работы будуць ажыццёўлены па плану.

Будаўніцтва АЭС побач з горадам Астравец у Гродзенскай вобласці вядзецца па тыпавым расійскім праекце новага пакалення "тры плюс" АЭС-2006. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. На іх будуць устаноўлены рэактары ВВЭР-1200.

Па планах Мінэнерга увод першага энергаблока БелАЭС павінен адбыцца на працягу 2020 года, другога - ў 2021 годзе.

Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы (74)
Тэги:
Беларусь, БелАЭС

Галоўныя тэмы