Крамы павінны змяніць кошты на сацыяльна значныя тавары да 22 красавіка

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкКупля грачанай крупы ў адной з прадуктовых крам
Купля грачанай крупы ў адной з прадуктовых крам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб'ектам гандлю забаранілі павышаць кошты на сацыяльна значныя тавары пасля 18 красавіка бягучага года.

МІНСК, 18 кра - Sputnik. Аб'екты гандлю павінны змяніць кошты на сацыяльна значныя тавары да 22 красавіка, паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.

У аптэках без праблем можна набыць марлевыя маскі, дэзінфікуючыя вадкасці і аксалінавую мазь - Sputnik Беларусь
МАРГ абмежаваў надбаўкі на маскі і антысептыкі

МАРГ 15 красавіка прыняў пастанову № 30 "Аб рэгуляванні коштаў на сацыяльна значныя тавары", якая на тры месяцы ўводзіць дзяржрэгуляванне коштаў на некаторыя тавары. Дакументам устаноўлены памер гранічных надбавак на іх.

"Улічваючы, што афіцыйнае апублікаванне і ўступленне ў сілу пастановы прыпадае на 18 і 19 красавіка, якія з'яўляюцца выхаднымі, а таксама значную колькасць таварных пазіцый, што рэгулююцца названай пастановай, мяркуем магчымым прывядзенне коштаў у адпаведнасць з патрабаваннямі названай пастановы ажыццявіць не пазней за 22 красавіка", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

У МАРГ адзначылі, што ў крамах да названай даты нельга павышаць кошты на тавары, прадугледжаныя дакументам, - яны павінны заставацца на ўзроўні, які склаўся па стане на 18 красавіка.

Як раней паведамляў Sputnik, абноўлены спіс сацыяльна значных тавараў уключае 26 пазіцый. У яго ўвайшлі свежая рыба, сметанковае масла, мука, сланечнікавы і рапсавы алей, соль, мяса, каўбасныя вырабы, курыныя яйкі, мясныя і рыбныя кансервы, малако, кефір, смятана, тварог, бутэляваная пітная вада. Акрамя прадуктаў у спісе прадметы гігіены - туалетное мыла, гаспадарчае мыла, жаночыя пракладкі, падгузнікі, туалетная папера і іншыя.

Стужка навiн
0