Мінздароўя: медыкам растлумачаць, як налічваюцца надбаўкі за працу ў пандэмію

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкМедыкі ў ахоўных касцюмах, архіўнае фота
Медыкі ў ахоўных касцюмах, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сума штомесячнага ўзнагароджання залежыць ад нагрузкі, узроўню небяспекі, адказнасці і вар'іруецца ад 300 да 4000 рублёў.

МІНСК, 12 мая - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе праводзіць у медустановах пасяджэнні камісій па аплаце працы для тлумачэння пытанняў па налічэнні надбавак урачам у перыяд пандэміі. Пра гэта намеснік начальніка ўпраўлення ведамства Алена Крутава паведаміла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Медики РНПЦ трансфузиологии и медицинских биотехнологий - Sputnik Беларусь
Медыкі атрымалі першыя заробкі за працу падчас пандэміі

Беларускія ўрачы атрымалі разліковыя дакументы за красавік на днях, сумы ў многіх павялічыліся пасля ўступлення ў сілу прэзідэнцкага ўказа "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя". Мэта дакумента - падтрымаць медыкаў падчас пандэміі, яго дзеянне распаўсюджваецца на супрацоўнікаў усіх бюджэтных арганізацый незалежна ад пасады: пад дзеянне патрапілі, у тым ліку, паліклінікі, службы хуткай дапамогі і лабараторыі.

"Мы тлумачым, што гэтыя надбаўкі ўсталёўваюцца загадам кіраўніка. Для таго, каб вызначыць правамернасць прызначэння гэтых надбавак (таму што сумы вельмі вялікія), рэкамендуем праводзіць пасяджэнні камісій па аплаце працы, каб прыцягвалі да гэтай працы кіраўнікоў структурных падраздзяленняў", - патлумачыла Алена Крутава.

Сума штомесячнага ўзнагароджання залежыць ад нагрузкі, узроўню небяспекі, адказнасці і вар'іруецца ад 300 да 4000 рублёў. Надбаўкі пакладзены і тым, каго прыцягнулі для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй ўсяго аднойчы: такім супрацоўнікам даплацяць за адну змену.

"Тлумачальная праца праводзілася нашымі работнікамі ў планава-эканамічным аддзеле, з бухгалтэрыяй. У прынцыпе, пытанні калі і ўзнікалі, то не ў плане недаплаты, а ў плане нейкіх пераразлікаў (...). Персанал проста хацеў ведаць, што як. Пытанняў на дадзены момант у нас няма", - распавяла галоўная медсястра 3-ці ГКБ Мінска Святлана Кандрацьева.

Міністэрстве аховы здароўя просяць быць цярплівымі ўрачоў, якія пакуль не ўбачылі ўзнагароджанняў і запэўніваюць: абяцаныя сумы дойдуць да ўсіх.

Стужка навiн
0