21:39 05 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (569)
1610

Расійскі лідар таксама выказаўся пра неабходнасць умацоўваць супрацоўніцтва ЕАЭС з замежнымі партнёрамі.

МІНСК, 19 мая - Sputnik. Пандэмія каронавіруса наўпрост адбіваецца на узаемадзеянні ў рамках ЕАЭС і эканоміцы, заявіў у ходзе пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС) прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

"Вы ўжо адзначалі, што мы жывем у няпростыя часы, можна сказаць, у складаныя, звязаныя з пандэміяй. Гэта ўсё напрамую адбіваецца на нашым узаемадзеянні, адбіваецца на эканоміцы, на прамых кантактах паміж людзьмі, а гэта стварае вядомыя цяжкасці і ў рэалізацыі нашага сумеснага парадку дня", - сказаў ён.

Пуцін таксама выказаў падзяку прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за актыўную працу ў гэты няпросты перыяд.

"Тым не менш, Беларусь, якая старшынюе цяпер у нашай арганізацыі, знаходзіць магчымасць актыўна, прычым я хачу гэта падкрэсліць, актыўна працягваць нашу сумесную працу. Хацеў бы за гэта падзякаваць прэзідэнту Беларусі. Гэта ўжо другое мерапрыемства, якое праводзіцца 14 красавіка ўжо было падобнае мерапрыемства, была відэаканферэнцыя членаў Вышэйшага еўразійскага эканамічнага саюза, ну і камісія (Еўразійская эканамічная камісія - рэд.) з прадстаўніком таксама Беларусі, мне здаецца, што гэта добры прыклад для пераймання", - дадаў ён.

Краінам Еўразійскага эканамічнага саюза яшчэ шмат чаго трэба зрабіць для таго, каб канчаткова перамагчы эпідэмію каронавіруса, заявіў прэзідэнт РФ.

"Перад нашым аб'яднаннем існуюць сапраўды вялікія, маштабныя задачы. Шмат што трэба зрабіць для таго, каб канчаткова перамагчы эпідэмію каронавіруснай інфекцыі, аднавіць рост эканомік, вырашыць пытанні, звязаныя з сацыяльнымі праблемамі", - сказаў ён.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (569)
Тэги:
каронавірус, ЕАЭС, Уладзімір Пуцін

Галоўныя тэмы