11:08 05 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
710

Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня беларускія пенсіянеры ездзяць у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа за палову кошта квітка.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Дзеянне сезоннай 50% зніжкі для пенсіянераў на праезд у цягніках рэгіянальных ліній падаўжаецца ў Беларусі на месяц - да 31 кастрычніка.

У нядзелю беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прымаў удзел у адкрыцці рэгулярнага руху электрычак па маршруце Светлагорск - Жлобін - Мінск.

Падчас паездкі кіраўніку дзяржавы расказалі, што пенсіянеры просяць падоўжыць да 31 кастрычнiка перыяд дзеяння 50-працэнтнай скідкі на праезд у цягніках рэгіянальных ліній. Нарматыўнае рашэнне прайшло эканамічнае абгрунтаванне і гатова да подпісу.

"Значыць, сёння і прынялі рашэнне, добра", - падтрымаў ініцыятыву Лукашэнка.

У Беларусі кожны год на час сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня пенсіянеры маюць права на зніжку ў 50% на квіткі ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа.

Тэги:
Пенсіянеры

Галоўныя тэмы